Грамадства4242

Мінэнерга прызнала няштатную сітуацыю пры ўзвядзенні беларускай АЭC: 330-тонны рэактар упаў

Міністэрства энергетыкі Беларусі пракаментавала інфармацыю пра інцыдэнт, які, паводле паведамленняў СМІ, адбыўся пры будаўніцтве Беларускай АЭС 10 ліпеня.

Фота Belsat.eu.

«Па інфармацыі генеральнага падрадчыка АТ «Атамбудэкспарт», няштатная сітуацыя адбылася на пляцоўцы захоўвання корпуса рэактара пры правядзенні такелажных работ па яго перамяшчэнні ў гарызантальнай плоскасці», — паведамляе Белэнерга.

У міністэрстве паведамляюць, што РУП «Беларуская АЭС», якая з'яўляецца заказчыкам праекта, неадкладна запатрабавала ў генеральнага падрадчыка ўсе неабходныя дакументы і звесткі. У цяперашні час праводзіцца аналіз гэтай сітуацыі.

«Пасля ўсебаковага вывучэння беларускімі спецыялістамі прадстаўленай АТ «Атамбудэкспарт» інфармацыі будзе прымацца адпаведнае рашэнне. Пры гэтым беларускі бок будзе, у першую чаргу, кіравацца неабходнасцю безумоўнага гарантавання бяспекі станцыі», — падкрэсліваюць у міністэрстве.

Па раней распаўсюджанай беларускімі СМІ інфармацыі, інцыдэнт на будпляцоўцы адбыўся 10 ліпеня: пры трэніровачнай устаноўцы рэактара 330-тонны агрэгат сарваўся і ўпаў з 2-4-метровай вышыні.

Беларускі бок доўгі час ніяк не каментаваў гэтую інфармацыю.

У той жа час генеральны падрадчык будаўніцтва БелАЭС — акцыянернае таварыства «Атамбудэкспарт» паведаміў, што «корпус рэактара знаходзіцца за межамі рэактарнага аддзялення. Тэхнічных перашкод для яго ўстаноўкі на штатнае месца няма».

Прэзідэнт Даля Грыбаўскайце заявіла 26 ліпеня ў Вільні, што асцярогі Літвы з нагоды бяспекі будаўніцтва атамнай станцыі былі абгрунтаваныя.

Яна таксама заявіла, што калі Беларусь не прыме меры да гарантавання міжнародных стандартаў бяспекі, то Літва разам з міжнароднай супольнасцю пастараецца перашкодзіць яе дзейнасці.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект19

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект19

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць