Грамадства4646

У Беларусі хочуць устанавіць Георгіеўскі крыж

Расійскі фонд садзейнічання захаванню і развіццю рускай і ўсходнехрысціянскай культуры ў імя Уладзіміра Храбрага плануе ўстанавіць у Беларусі Георгіеўскі крыж. Пра гэта паведаміў ТАСС кіраўнік фонду Стафан Геніч 29 ліпеня ў Обнінску (Калужская вобласць РФ) падчас адкрыцця першага ў Расіі Георгіеўскага крыжа ў гонар перамог рускай арміі ў Першай сусветнай вайне.

Георгіеўскі крыж, устаноўлены ў Калужскай вобласці, фота адміністрацыі КВ

Цырымонія была прымеркаваная да 60-годдзя горада, якое адзначаюць у гэтыя выхадныя. Памятны знак уяўляе сабой выразаны з белага каменю Георгіеўскі крыж вышынёй больш за тры метры, пастаўлены на кубічную падставу. У цэнтры знаходзіцца медальён з рэльефнай выявай святога Георгія Перамаганосца, які забівае змея.

«Фонд носіць імя князя Серпухоўска-Бораўскага Уладзіміра Храбрага і знаходзіцца ў Калужскай вобласці, таму першым месцам устаноўкі памятнага знака выбраны менавіта гэты рэгіён», — растлумачыў Геніч. Паводле яго слоў, у 2016 годзе такія ж крыжы будуць адкрытыя ў Маскве і Калузе, а таксама за мяжой — у Беларусі, Грэцыі, Сербіі і Францыі, «пры абароне якіх пралівалі кроў рускія воіны». Выраб знакаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў фонду.

Варта адзначыць, што пасля трагічных падзей ва Украіне беларусы шырока абмяркоўвалі традыцыйнае распаўсюджванне георгіеўскіх стужачак напярэдадні Дня Перамогі. Асабліва гарачыя дыскусіі адзначаліся ў маі 2014 года. Тады актывісты «Маладога фронту» нават абвясцілі грамадскую кампанію «Стоп, імперыя» з мэтай «ачысціць вуліцы беларускіх гарадоў ад засілля георгіеўскіх стужак і расійскіх сцягоў».

Вясной 2015 года ў Беларусі быў распрацаваны ўласны сімвал Дня Перамогі — бутаньерка з чырвона-зялёнай стужкай і кветкамі яблыні. Аляксандр Лукашэнка яго ўхваліў. Пры гэтым ён падкрэсліў: георгіеўская стужка, якая выкарыстоўваецца ў якасці сімвала Дня Перамогі ў Расіі, у Беларусі не забароненая. «Гэта нашы традыцыі, наша баявая супольнасць. Мы нікому не забараняем. Можа, нешта прыдумаем новае, але толькі не трэба нас папракаць, што мы нібыта гэтаму ворагі. Ні ў якім разе», — сказаў ён.

Каментары46

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву4

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара23

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?18

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву4

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць