Музыка

Квіткі на «Народны альбом 20» разабралі за 2 гадзіны

4 верасня ў Беластоку на сцэне Падляшскай оперы адбудзецца прэм’ера юбілейнай версіі «Народнага альбома», якую ладзіць тэлеканал «Белсат». Квіткі на яе ў Беларусі разабралі за дзве гадзіны.

— Паважанае спадарства, нас вельмі цешыць такая вялікая цікаўнасць да «Народнага альбома». Квіткі былі бясплатныя, але кожны мусіў слушна адказаць на пытанні пра праект і даслаць свае дадзеныя, таму больш як 300 квіткоў за дзве гадзіны — гэта цудоўны вынік. Яшчэ 300 квіткоў будуць распаўсюджаныя у Польшчы. Платных квіткоў не будзе — на такіх умовах фінансуецца праект. Бліжэйшым часам усе пераможцы атрымаюць свае квіткі і дэталі па візавай падтрымцы. Мы бачым і ведаем, што зацікаўленых нашмат больш, таму запрашаем усіх паглядзець відэаверсію праекта ўвосень на «Белсате» і афіцыйным канале YouTube, — кажа Агнешка Рамашэўская-Гузы, дырэктар тэлеканала «Белсат».

***

«Народны альбом» — беларускі музычны праект, прэм’ера якога адбылася ў 1997 годзе. У юбілейнай версіі бяруць удзел Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Вераніка Круглова, Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў, Сяргей Ахрамовіч ды іншыя выканаўцы з арыгінальнага складу. Колькасць музыкаў будзе пашыраная да 20 чалавек. За візуальную частку адказвае вядомы польскі тэлевізійны рэжысёр Конрад Смуга. Ён плануе максімальна скарыстаць тэхнічныя магчымасці Падляшскай оперы — адной з самых сучасных і прасунутых канцэртных пляцовак Польшчы. Над элементамі мастацкага аздаблення, сцэнаграфіяй і касцюмамі працуюць мастачка Алена Ігруша і стваральнік ідэі «Народнага альбома» Міхал Анемпадыстаў.

 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN2

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Усе навіны →
Усе навіны

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

Аматар рускай арміі, дачка падарожнічае па Еўропе. Шэсць фактаў пра генерала Муравейку, якога паставілі ў Адміністрацыю Лукашэнкі13

Адправілі ў адстаўку дыпламата Дапкюнаса, які два месяцы таму выступіў з хамскай прамовай у АБСЕ15

У Мюнхене беларус у начным клубе лапаў 17‑гадовую ўкраінку і пабіўся з яе братам28

Starship Ілана Маска ўпершыню выйшаў на арбіту Зямлі3

Ці можна ў нас перавозіць у грамадскім транспарце ровары?1

У Бярозе збіраюцца ўдыхнуць жыццё ў былы картэзіянскі манастыр2

Прызначэнне Муравейкі ў Адміністрацыю — гэта камбінацыя Лукашэнкі, сэнс якой пакуль незразумелы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN2

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць