Улада33

Каложу хочуць адрэстаўраваць за 18 месяцаў

Згодна праекту царкву будуць рэстаўраваць паводле архіўных дакумэнтаў, што захаваліся да 1853 году. Гісторыкі і краязнаўцы выказваюць трывогу з нагоды будучых працаў па аднаўленьні храму.

Згодна праекту царкву будуць рэстаўраваць паводле архіўных дакумэнтаў, што захаваліся да 1853 году. Гісторыкі і краязнаўцы выказваюць трывогу з нагоды будучых працаў па аднаўленьні храму.

Аўтар праекту, архітэктар «Гроднаграмадзянпраекту» Ніна Емяльянава распавяла пра падрабязнасьці будучай рэстаўрацыі аўтару сайта Bulletinonline.org. Згодна з праектам царкву будуць рэстаўраваць паводле архіўных дакумэнтаў, што захаваліся да 1853 году. Драўляную сьцяну выкладуць цэглай, дах накрыюць меднай бляхай. Рэстаўрацыйныя працы будуць выкананыя і ў сярэдзіне царквы: тынкоўку прыбяруць, а падлогу выкладуць рознакаляровай керамічнай пліткай. Пакуль застаецца адкрытым пытаньне пабудовы побач з Каложай дадатковых прыбудоў.

Мяркуецца, што рэстаўрацыя ўнікальнага гарадзенскага храму зойме каля 18 месяцаў. Аднак, перш чым пачынаць працы, неабходна ў чарговы правесьці грунтоўныя археалягічныя дасьледваньні. Такога меркаваньня прытрымліваецца і гісторык архітэктуры Ігар Трусаў. Паводле яго інфармацыі, існуе рэальная пагроза апаўзаньня ўчастка берага, на якім збудаваны храм, у Нёман.

Варта адзначыць, што грамадзкасьць Горадні непакоіцца з прычыны хуткай рэстаўрацыі Каложы. Прычынамі такой трывогі ёсьць тое, што праект фактычна застаецца невядомым гарадзенцам, а таксама сумнавядомыя прыклады рэканструкцыі гістарычнага цэнтру Горадні ды палацу Радзівілаў у Нясьвіжы.

Паводле bulletinonline.org

Каментары3

Цяпер чытаюць

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі10

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам13

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць