Свет4848

Дзясяткі тысяч палякаў выйшлі на пратэст супраць поўнай забароны абортаў ФОТА

Тут і ніжэй фота: РАР 

У Польшчы праходзіць агульнанацыянальны страйк жанчын у рамках так званага «Чорнага пратэсту» супраць магчымай поўнай забароны і крыміналізацыі абортаў.

Гаворка ідзе пра грамадзянскі законапраект, які трапіў на разгляд у Сейм і які цалкам забараняе перапыненне цяжарнасці. Сейм накіраваў законапраект на дапрацоўку сеймавым камісіям.

Пратэст у Варшаве

У рамках акцыі ў дзень пратэсту жанчыны апранаюцца ў чорнае, а таксама не ідуць на працу, карыстаючыся правам ўзяць дзень адпачынку па ўласным жаданні. Жанчын таксама падтрымалі мужчыны. Пратэсты праходзяць у Кракаве, Уроцлаве, Гданьску, Беластоку, Шчэціне, Познані і многіх іншых гарадах.

Пратэст у Познані

Паводле інфармацыі ўладаў Варшавы, у цэнтры горада, нягледзячы на дажджлівае надвор'е, сабраліся каля 30 тысяч чалавек.

Пратэст ва Уроцлаве

Паводле ацэнак арганізатараў, ва Уроцлаве на пратэст выйшлі 20 тысяч чалавек.

Акрамя таго, пратэсты прайшлі ў еўрапейскіх гарадах, напрыклад у Парыжы, Бруселі, Берліне, Дубліне.

У той жа час па ўсёй краіне таксама праходзяць імшы і малітвы за людзей, якія прымаюць рашэнне ў Польшчы адносна аховы чалавечага жыцця. Арганізатары малітваў заклікалі прыходзіць на імшу ў белай вопратцы.

Імша ў Лодзі

Пратэсты супраць забароны абортаў у Польшчы працягваюцца ўжо больш за тыдзень — з таго часу, як Сейм Польшчы прагаласаваў ў першым чытанні за законапраект аб поўнай забароне абортаў і ўвядзенні крымінальнай адказнасці за іх здзяйсненне.

У суботу ў Варшаве прайшоў маштабны «Чорны пратэст», калі тысячы жанчын сабраліся пад будынкам Сейма, каб выказаць сваю нязгоду з законапраектам.

Каментары48

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць