Усяго патроху55

Рэпер Сярога пракаментаваў «мініраванне» самалёта ВІДЭА

Рэп-выканаўца Сярога паведаміў пра мініраванне самалёта рэйса Масква—Мінск, бо спазніўся на пасадку. Пра гэта паведаміла расійскім СМІ крыніца ў праваахоўных органах расійскай сталіцы.

У мэтах бяспекі і нескажонага цытавання слоў, рэп-выканаўца ў сваім фэйсбуку выклаў відэа размовы з журналістамі, дзе з ягоных слоў вынікае, што Сярога ўсё ж быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў:

«Прашу прабачэння за тое, што я спазняюся. Мяне клічуць Паліграф Шарыкаў. Перад тым, як я штосьці скажу, у мяне ёсць пытанне да тых, хто сабраўся тут, асабліва прадстаўнікоў друкаваных СМІ. Калі вы нарэшце навучыцеся пісаць маё імя правільна? Рэпер Сярога пішацца так: рэпер, лацінскімі літарамі Seryoga. Менавіта так і ніяк інакш.

Мы сабраліся з вамі тут наконт шуму ладнага, які стварыўся вакол маёй сціплай персоны сёння. Не магу сказаць, што патрэбны такі піяр, хаця кажуць што піяр лішнім не бывае.

Аддаю сабе належнае ў тым, што нават пасля таго, як я выпусціў скандальны кліп «Какава белага колеру» і мой апошні кліп «Гелік Вані», які сабраў за месяц больш за тры мільёны праглядаў або каля таго, сапраўды, я не адчуваў да сваёй персоны столькі цікавасці з боку прэсы, як за сённяшні дзень. Таму дзякуй вам.

Акрамя гэтага, я хацеў падзякаваць праваахоўным органам за тое, што аператыўна разабраліся ў сітуацыі, дзякуючы чаму я цяпер стаю перад вамі, мае рукі вольныя, на іх не замкнуліся бліскучыя бранзалеты з халоднага металу. Гэта ўсё, што я хацеў сказаць вам сёння. Добрага вечара».

Каментары5

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць