Эканоміка55

Сямашка: Першы блок Беларускай АЭС мы павінны ўвесці ў 2019 годзе

«Першы блок Беларускай АЭС мы павінны ўвесці ў 2019 годзе», — паведаміў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка 16 лістапада ў Астраўцы (Гродзенская вобласць).

Паводле яго слоў, як і пры любой будоўлі, здараюцца непрадбачаныя абставіны. «Да нядаўняга часу мы ішлі дакладна па графіку, па другім [блоку] — з апярэджаннем у сем-восем месяцаў. Але здарылася, што ўсім вядома, калі па неасцярожнасці выканаўцаў яны, груба кажучы, выпусцілі корпус гэтага рэактара», — зазначыў Сямашка.

Ён паведаміў, што было прынята рашэнне замяніць корпус. «У такім выглядзе корпус рэактара нельга выкарыстоўваць, таму што мы разумеем, што для Беларусі асабліва актуальна: бяспека — вышэй за ўсё. Калі ёсць мізэрны сумнеў, то трэба мяняць. Таму наша рашэнне было прынятае, і з ім пагадзіліся», — сказаў віцэ- прэм'ер.

Паводле інфармацыі Сямашкі, прыбыццё новага корпуса, які быў выраблены для другога энергаблока, чакаецца ў канцы 2016 года. «Мы лічым, што вясной наступнага года будзе ўсталяваны корпус гэтага рэактара і ў 2019 годзе першы энергаблок павінен быць уведзены. Але ссоўванне ўводу першага блока ніякім чынам не павінна паўплываць на ўвод другога ў 2020 годзе. З інтэрвалам паўгода-год будуць уведзеныя два блокі», — сказаў намеснік кіраўніка ўрада.

На пытанне, ці замоўлены корпус для другога рэактара, ён адказаў: «Расатам» — вялікая кампанія, і яны вядуць шмат праектаў. Па такім жа праекце, што і беларускі, ужо ёсць практычна гатовы корпус. Той, які ўпаў, адназначна прымяняцца нідзе не будзе».

Кажучы пра тое, хто будзе плаціць за замену корпуса, Сямашка заявіў: «Хто? Бракароб будзе. Хто зрабіў такія недапушчальныя хібнасці, той і павінен ўсе выдаткі аплаціць за кошт расійскага боку. На іх жаль».

Раней меркавалася, што першы блок АЭС будзе ўведзены ў строй да 2018 года, другі — у 2020-м. Корпус для першага рэактара упаў і атрымаў пашкоджанні 10 ліпеня 2016 года.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне8

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Мода на 1990‑я вярнулася. Разам з ёй і джынсы Levi’s25

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры34

У гэтым італьянскім мястэчку жанчыны жывуць незвычайна доўга. Навукоўцы спрабуюць зразумець чаму2

У дзень закліку Трампа змяніць яго Зяленскі перагаварыў з кіраўнікамі чатырох еўрапейскіх дзяржаў3

Крысту Пайк, якую няўдала спрабавалі пакараць смерцю, выпісалі з бальніцы і вярнулі ў турму2

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне8

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць