Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што Кіеў гарантуе кліентам Прыватбанка недатыкальнасць і цэласнасць іх укладаў.

Раней стала вядома, што ўрад Украіны прыняў рашэнне аб нацыяналізацыі Прыватбанка для забеспячэння фінансавай стабільнасці краіны.
«Дзяржава бярэ на сябе адказнасць і гарантуе кліентам Прыватбанка недатыкальнасць і цэласнасць іх грошай. У аснове нашага рашэння — выратаванне банка i гарантаванне права ўласнасці на свае фінансавыя рэсурсы для ўсіх, хто размясціў іх у гэтай установе», — сказаў Парашэнка ў відэазвароце.
Паводле слоў прэзідэнта, сітуацыя з Прыватбанкам пагражала не толькі гэтай крэдытнай установе, але і ўсёй банкаўскай сістэме краіны.
«Праблемы Прыватбанка назапашваліся гадамі. Ва ўмовах вайны і эканамічнага крызісу яны яшчэ больш абвастрыліся. Акцыянеры не знайшлі рэсурсаў для выканання абавязковай праграмы дакапіталізацыяй. А дзеючая бізнес-мадэль, відавочна, сябе вычарпала», - растлумачыў Парашэнка.
Ён сказаў, што ў фарміраванні новай каманды кіраўнікоў банка прыняў удзел Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР).
-
«Паліць нафтаперапрацоўчыя заводы». Кіт Келаг параіў, што трэба рабіць Украіне пасля папярэджанняў Трампа
-
У Францыі хакеры ўзламалі халадзільнікі ў сотнях супермаркетаў. Замест мінусавой тэмпературы яны сталі даваць плюсавую
-
У Германіі затрымалі падазраваных у падпале станцыі Starlink у Польшчы. Яны іншаземцы
Каментары