Літаратура

Разыгрываюць другі мовабокс — «Дзеці Аліндаркі» Альгерда Бахарэвіча

20 снежня завяршыўся першы этап праекта MOVABOX — маштабнай ініцыятывы кампаніі velcom, прысвечанай падтрымцы беларускай культуры, мовы і літаратуры. Арганізатары падвялі вынікі мінулых васьмi тыдняў, а таксама абвясцілі, якому аўтару і якому твору будзе прысвечаны наступны мовабокс. Гэта Альгерд Бахарэвіч і яго казка-антыўтопія «Дзеці Аліндаркі». 

Альгерд Бахарэвіч трымае мовабокс.

Прайшоўшы тэст па кнізе «Дзеці Аліндаркі» на сайце movabox.by, можна паўдзельнічаць у розыгрышы мовабокса — самой гэтай кнігі і звязаных з ёй артэфактаў. Сярод iх вы знойдзеце ліхтарык, дарожную гульню, лясную шышку, мазь «Зорачка» як сродак ад камароў, салодкія «вітаміны» і рэцэпт на іх, кавалачак гліны для лепкі і пасланне ад аўтара. Артэфакты звязаныя з сюжэтам кнігі. У «Дзецях Аліндаркі» галоўныя героі — дзяўчынка і гліняны хлопчык — спрабуюць на лясных сцежках адшукаць саміх сябе. Дарэчы, за раман «Дзецi Аліндаркі» пісьменнік атрымаў званне лаўрэата прэміі імя Ежы Гедройца ў 2015 годзе.

«Галоўнае, што робіць праект MOVABOX, — ён дапамагае сучаснай беларускай літаратуры існаваць для сапраўднага, а не ўяўнага чытача. Толькі так напісанае слова застаецца жывым: калі знаходзяцца тыя, хто прачытае і зразумее яго. Я шчыра ўдзячны за магчымасць удзельнічаць у гэтым праекце і лічу, што MOVABOX на самой справе здольны дапамагчы сапраўдным «дзецям Аліндаркі» знайсці сваю сцежачку праз лес», — адзначыў Альгерд Бахарэвіч.

У межах праекта MOVABOX працуе і беларускамоўны буккросінг. Падчас падвядзення вынікаў першага этапа скрыня для буккросінга MOVABOX, усталяваная ў кавярні «Утопія 60», папоўнілася раманам Альгерда Бахарэвіча «Белая муха, забойца мужчын» з аўтографам аўтара. Да канца года кніга з’явіцца і ў іншых кавярнях, дзе ўсталяваныя скрыні для буккросінга. Азнаёміцца з поўным спісам можна тут.

MOVABOX — гэта вялікі інтэрактыўны праект, які знаёміць шырокую аўдыторыю з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і іх творамі. Кожны з чатырох этапаў, з якіх складаецца праект, знаёміць чытачоў з той ці іншай кнігай аднаго з сучасных беларускіх аўтараў і, разам з тым, імкнецца абудзіць большую цікавасць да беларускай літаратуры ўвогуле.

velcom узяўся за прасоўванне сучаснай беларускай літаратуры

Беларускамоўны буккросінг запрацаваў у сямі гарадах Беларусі КАРТА

У 10 кавярнях Мінска з’явіліся паліцы для беларускамоўнага буккросінгу

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны34

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам12

«Да новай сустрэчы, наш мілы хлопчык. Мы будзем любіць цябе вечна». Сіндзі Кроўфард упершыню выказалася пра смерць сына

«Аліварыя» прэзентавала квас з тыповым навагоднім смакам7

У Гомелі 27‑гадовы мужчына забіў цяжарную жонку5

У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей39

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні17

Пуцін хоча новай «Ялты» — падзелу свету на сферы ўплыву між Масквой, Вашынгтонам і Пекінам. Над галовамі Еўропы і Украіны40

МАЗ паказаў новую аўтакраму на колах, якая будзе ездзіць па вёсках6

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны34

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць