Грамадства1919

Мінаховы здароўя мае намер скараціць колькасць неабгрунтаваных наведванняў паліклінік і час лячэння ў стацыянарах

Адна з першачарговых задач у ахове здароўя на 2017 год — на чвэрць скараціць колькасць неабгрунтаваных наведванняў паліклінік насельніцтвам, паведаміў 25 студзеня на калегіі ў Мінску першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Паводле яго слоў, трэба вызваліць тэрапеўтаў ад руціннай працы. Гэта задача, якую павінна вырашыць павышэнне якасці кіравання пры аказанні паслуг амбулаторна-паліклінічнага звяна, сказаў Піневіч.

На думку віцэ-прэм'ера, былога міністра аховы здароўя Васіля Жарко, многія пытанні павінны быць вырашаныя якаснымі кіраўнічымі мерамі, напрыклад, у частцы арганізацыі прыёму пацыентаў, рацыянальнага выкарыстання кадраў, аптымізацыі працоўнага месца кожнага спецыяліста, укаранення новых арганізацыйных тэхналогій. Ён падкрэсліў, што асноўныя нараканні насельніцтва на якасць меддапамогі сканцэнтраваныя менавіта ў першасным звяне: чэргі ў паліклініках, доўгае чаканне прыёму вузкімі спецыялістамі, няўвага з боку медработнікаў.

«З аднаго боку, мы не абмяжоўваем лік наведванняў паліклінікі, не ўстанаўліваем крытэрыі абгрунтаванасці наведванняў лекара, забяспечваем наўпросты доступ пацыента да дактароў-спецыялістаў, — сказаў Жарко. — Але, з іншага боку, ёсць прыклады недастаткова выбудаванай працы адміністрацыі паліклінік па арганізацыі прыёму пацыентаў».

Пры гэтым чыноўнік падкрэсліў, што за адзін прыём павінен быць забяспечаны максімум неабходнай меддапамогі. «Пацыент не павінен хадзіць з кабінета ў кабінет, прастойваць у чэргах, губляцца ў прызначэннях і рэкамендацыях спецыялістаў», — сказаў Жарко.

Акрамя таго, віцэ-прэм'ер звярнуў увагу на неабходнасць рацыянальнага скарачэння ложкавага фонду. «Занадта дорага абыходзіцца дзяржаве і падаткаплацельшчыкам утрыманне няпрофільных ложкаў, неапраўданае зацягванне тэрмінаў лячэння ў стацыянарах, — сказаў ён. — Усё неабходнае лячэнне павінна быць праведзенае за мінімальны, але дастатковы для поўнай папраўкі час».

Акрамя таго, дадаў намеснік прэм'ер-міністра, трэба «дакладна вызначыць мяжу паміж медыцынскай і медыка-сацыяльнай дапамогай, развіваць сетку бальніц сястрынскага догляду, медыка-сацыяльных аддзяленняў, паслуг для пажылых грамадзян, аказанне паліятыўнай дапамогі пацыентам з захворваннямі невылечнымі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця».

Каментары19

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць