Эканоміка66

Замежны дзярждоўг Беларусі за 2016 год вырас на 9,6%, або на 1,2 млрд даляраў

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 студзеня 2017 года склаў 37 млрд рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2016 года на 4,1 млрд рублёў, або на 12,5%, паведамляе Міністэрства фінансаў.Знешні дзярждоўг па стане на 1 студзеня 2017 года склаў 13,6 млрд долараў ЗША, павялічыўшыся з пачатку 2016 года на 1 млрд 198,8 млн долараў, або на 9,6%.

У студзені—снежні 2016 года прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на 1 млрд 934,9 млн долараў: 800 млн долараў — Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця; 552 млн долараў — урада і банкаў Расійскай Федэрацыі; 446,9 млн долараў — банкаў КНР; 134,2 млн долараў — МБРР; 1,8 млн долараў — ЕБРР і Паўночнага інвестыцыйнага банку (СІБ).

На пагашэнне знешняга дзярждоўгу ў 2016 годзе накіравана 892,4 млн долараў: 353,1 млн долараў — Еўразійскаму фонду стабілізацыі і развіцця; 300 млн долараў — ураду Расійскай Федэрацыі; 184,2 млн долараў — банкам КНР; 51,4 млн долараў — МБРР; 3,6 млн долараў — ЗША; 0,1 млн долараў — ЕБРР і СІБ.

Паводле даных Мінфіна, унутраны дзярждоўг па стане на 1 студзеня 2017 года склаў 10,2 млрд рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 0,5 млрд рублёў, або на 5%.

За студзень—снежань 2016 года размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 1 млрд 642,5 млн долараў ЗША і 543,7 млн рублёў. Кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 1 млрд 502,6 млн долараў ЗША і 599,5 млн рублёў.

На думку шэрагу эканамічных экспертаў, беларускі ўрад не мае іншых крыніц пагашэння даўгоў, акрамя знешніх запазычанняў. У 2017 годзе неабходна накіраваць на пагашэнне дзяржаўнага доўгу 5 млрд 232,2 млн рублёў. Пагашэнне дзяржаўнага доўгу ў замежнай валюце складзе 2 млрд 311 млн долараў ЗША.

Пры гэтым у 2017 годзе плануецца прыцягнуць 1 млрд 860 млн долараў ЗША (4 млрд 83,4 млн рублёў): за кошт трох траншаў крэдыту Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця — 700 млн долараў, выпуску еўрааблігацый — 800 млн долараў, выпуску ўнутраных дзяржаблігацый — 360 млн долараў.

Нагадаем, за 2015 год дзяржаўны доўг Беларусі вырас на 131,1 трлн рублёў, або на 66,4%, і на 1 студзеня 2016 года склаў 328,6 трлн рублёў. Пры гэтым знешні дзярждоўг на 1 студзеня 2016 года склаў 12,4 млрд долараў ЗША, зменшыўшыся з пачатку 2015 года на 133,9 млн долараў, або на 1,1%.

Ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу Беларусі на 2016 год устаноўлены ў 17 млрд долараў — гэта прадугледжана законам аб бюджэце. Ліміт унутранага дзяржаўнага доўгу на 2016 год устаноўлены ў 115 трлн рублёў.

Каментары6

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць