Незвычайна фармалісцкі праект рыхтуецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі.

Незвычайна фармалісцкі праект рыхтуецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі. 8 жніўня ў 8 гадзін раніцы 8 хвілін і 8 сэкунд тут адкрыецца пэрсанальная выстава дырэктара музэю Ўладзімера Пракапцова.
На ёй будуць прэзэнтаваныя 8 найлепшых карцін, напісаных за апошнія 8 гадоў. І дэманстравацца яны будуць толькі 8 дзён.
Гэтая лічба была абраная не выпадкова: Уладзімер Пракапцоў нарадзіўся 8 жніўня. Сёлетні вэрнісаж прысьвечаны 55-годзьдзю майстра.
Фота Андрэя Лянкевіча
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары