Аўто33

У Мінску паркоўка ў раёне бульвара Мулявіна стала платнай

У Мінску пачалі спаганяць плату за паркоўку ў раёне бульвара Мулявіна і дома №40 па вул. Няміга, паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўнай установе «Паркоўкі сталіцы».

Новыя зоны платнай паркоўкі спачатку эксплуатаваліся ў тэставым рэжыме, а з 20 лютага перайшлі на штатны рэжым працы. Па вул. Няміга створана 60 машынамесцаў, па бульвары Мулявіна — 111 (па абодва бакі ад пр. Незалежнасці да вул. Залатая горка) і 88 (па абодва бакі ад вул. Залатая горка да пр. Незалежнасці), у раёне вул. Гікалы,4 і бул. Мулявіна, 5 — 46 месцаў. Паркоўкі працуюць у буднія дні з 8.00 да 18.00 (да 20.00 у раёне вул. Няміга), субота і нядзелю выхадны.

Платная паркоўка па пр. Дзяржынскага, 1 у сувязі з будаўніцтвам трэцяй лініі метрапалітэна з 1 сакавіка спыняе працу.

Як паведамлялася, у сталіцы распрацаваны план развіцця платных парковак, які складаецца з некалькіх этапаў. Першы этап прадугледжваў стварэнне каля 2 тысяч парковачных месцаў у цэнтральнай частцы горада (у раёне вул. Гарадскі Вал, Няміга, Бабруйская, Кірава, Леніна, Свярдлова, эксперыментальная зона на вул. Талбухіна ў раёне завода «Прамень» і інш.). У 2017 годзе колькасць платных парковачных месцаў плануецца павялічыць да 8 тысяч. У асноўным яны будуць размяшчацца на вулічна-дарожнай сетцы.

Плата за паркоўку служыць эканамічным інструментам упарадкавання кіравання транспартным патокам і дазваляе знізіць транспартную і экалагічную нагрузку на цэнтральную частку горада, стымуляваць абарот найбольш дэфіцытных парковачных месцаў, павялічыць даходную частку бюджэту.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі7

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?2

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі7

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць