Афіша

У Мінску пройдзе выстава карцін вядомых беларускіх музыкаў

Першая выстава прац беларускіх музыкаў «Музыка без межаў» пройдзе ў мінскай прасторы ЦЭХ з 9 па 19 сакавіка. Падзея закліканая паказаць розныя грані самавыражэння творчай асобы, а таксама паразважаць над актуальнай для Беларусі праблемай свабоды творчасці і яе межаў.

Падчас выставы можна будзе ўбачыць карціны і малюнкі Лявона Вольскага, лідара гурта «Крама» Ігара Варашкевіча, гурта «Палац» Алега Хаменкі, фронтмэна брэсцкіх панк-зорак «Дай дарогу!» Юрыя Стыльскага, Андруся Такінданга (Recha, Harotnica), Ганны Жданавай (Lilac), лідара гурта Znich Алеся Таболіча, Сяргея «Скрыпы» Скрыпнічэнкі (Žygimont Vaza) і Аляксандра Дземідзенкі (Re1ikt). Усе музыкі граюць у розных стылях, аднак, як высветлілася, іх аб'ядноўвае выяўленчае мастацтва. Як зрэшты і іншых музыкаў свету. Малявалі не толькі беларускія вакалісты, гітарысты і бубначы, але і многія сусветныя зоркі. Джон Ленан, Пол Макартні, Джымі Хендрыкс, Джэніс Джоплін, Джым Морысан, Сід Барэт, Том Ёрк, Джоні Кэш, Бона, Фрэнк Сінатра і нават нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Боб Дылан вядомыя ў тым ліку і сваімі мастацкімі працамі. Што натхняе беларускіх музыкаў у выяўленчым мастацтве, можна будзе пабачыць ў мінскай прасторы ЦЭХ.

Увага! Выстава працягнецца толькі 10 дзён! Адкрыццё адбудзецца 9 сакавіка ў 19.00 і будзе суправаджацца сустрэчай з мастакамі. Сама экспазіцыя будзе даступная да 19 сакавіка.

Уваход: 1 рубель — у будні, 2 рублі — у выхадныя. Час працы выставы: 12.00-22.00.

Юрый Стыльскі - фронтмэн брэсцкіх панк-зорак «Дай дарогу!». Прага маляваць праследавала яго ўсё жыццё, пачынаў маляваць у школьных сшытках, пазней маляваў прышэльцаў пад уплывам кінафільмаў і ўдасканальваў свае навыкі, назіраючы за працай прафесіяналаў і праводзячы гадзіны з фарбамі і алоўкам. «Гэты працэс,калі з пустаты на тваіх вачах з'яўляецца, скажам, партрэт, мяне заўсёды зачароўваў!» - кажа Юра. Стыльскі не мае прафесійнай мастацкай адукацыі і дзейнічае, хутчэй, інтуітыўна, таму жартуе, што яго стыль утварыўся ад прозвішча «Стыльскі». У творчасці як музычнай, так і выяўленчай, Юра не прытрымліваецца нейкіх межаў, таму апошнім чынам задумваецца, да якога накірунку адносіцца яго праца. Жывапіс, у адрозненні ад музыкі, пагружае яго ў стан медытацыі і дапамагае расслабіцца, «а калі хочацца выйсці з гэтага трансу і ўзбадзёрыцца, я бяру ў рукі гітару!», - рэзюмуе музыка. У творчасці няма межаў, адзінае, што можа спыняць - адсутнасць жадання.

Лявон Вольскі — адзін з самых уплывовых беларускіх музыкаў пачаў маляваць з «самага-самага маленства, гадоў з 3-4», а далей была мастацкая школа, вучэльня. Вучыўся ў вядомага мастака Сяргея Каткова. Уплыў аказала вялікая колькасць людзей. Усё пачалося з імпрэсіяністаў, пасля былі постімпрэсіяністы, авангардысты, віцебская школа, амерыканскія авангардысты. Канкрэтнага стылю, у якім працуе, — няма. «Магу намаляваць і нешта абстрактнае, а магу і партрэт, і нават краявід», — кажа Лявон і прызнаецца, што часам можа не маляваць цэлы год, а пасля ўзяць і выдаць шэраг твораў. «На стварэнне і карцін, і песень натхняе жыццё. Аднойчы натхніў Адам Глобус. Я сустрэў яго неяк, а ён пытаецца: «Чаму ты даўно не малюеш?» Я задумаўся, пабег у краму, набыў усё неабходнае і намаляваў!». «Свабода творчасці не павінна нічым абмяжоўвацца. Свабода творчасці — гэта натуральнае жыццё. Мне ніхто не можа вызначыць, дзе межы маёй свабоды», — рэзюмуе Вольскі.

Ігар Варашкевіч - лідар славутага беларускага блюз-рокавага гурта «Крама», па ўласным прызнанні, у школьныя гады ён умеў добра маляваць эратычныя і нават парнаграфічныя коміксы, і калі б не стаў у выніку музыкам, то і працягнуў бы займацца гэтым. Развіваць свой мастацкі талент Ігар ездзіў з Баранавічаў у Нясвіж да свайго першага настаўніка, славутага мастака Міхася Сеўрука, вучня самога Фердынанда Рушчыца! Дагэтуль на самым бачным месцы ў кватэры Варашкевіча захоўваецца гравюра Сеўрука «Слуцкая брама». Цяпер Ігар пераважна займаецца камп’ютарнай графікай і малюе шаржы на сяброў і знаёмых.

Андрусь Такінданг вядомы як аўтар песень і фронтмэн гуртоў Recha і Harotnica, з апошнім выступаў на адным з найбуйнейшых оўпэн-эйраў Еўропы Opener ў Польшчы. Скончыў гімназію-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры. Андрусь кажа, што менавіта жывапіс дазваляе яму ствараць свой свет. Паўплывалі на яго творчасць Малыя галандцы, Мікалай Селяшчук і беларускі іканапіс. Свой стыль Такінданг вызначае як «акадэмічны інсіт», а сярод крыніц натхнення называе жаночую прыгажосць, хараство наваколля, Бога, гвалт і дарогі.

Андрусь лічыць, што спалучэнне музыкі і мастацтва дазваляе не заганяцца. «Не заганяюся задужа па мастацтве, бо ёсць музыка і наадварот. Яны вучаць, што ў творчасці найперш - творчая ідэя, выказванне, а жывапіс ці ноты - справа другая», - кажа ён.

Мяжой свабоды творчасці Андрусь бачыць толькі прафесійную дасканаласць, якую абмяжоўваюць час, цела і страх.

Сяргей «Скрыпа» Скрыпнічэнка — заснавальнік, гітарыст, вакаліст, аўтар тэкстаў і музыкі гурта žygimont VAZA. Яго мастацкі талент, бадай, быў прадвызначаны ўжо на генетычным узроўні. Бацька Сяргея — вядомы мастак-сюррэаліст Георгій Скрыпнічэнка. «Скрыпа» вучыўся ў мастацка-рэстаўрацыйнай вучэльні ў Міры, Беларускай акадэміі мастацтваў. Разам з жонкай, дызайнерам Юліяй Галавіной, заснаваў дызайнерскі лэйбл «Tank Press». Аздабляў дыскі беларускіх выканаўцаў. А да 600-годдзя бітвы пад Грунвальдам выдаў калекцыйную калоду карт.

Алесь Таболіч набівае тату спявачцы Русі

Алесь Таболіч - нязменны лідар вядомага беларускага пэган-метал-гурта Znich і сын мастакоў-жывапісцаў Марыі і Рыгора Таболічаў, што і абумовіла яго захапленне гэтым відам мастацтва. Алесь пераймаў вопыт бацькоў, а пасля вучыўся ў школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка і скончыў факультэт дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У свой час на яго паўплывала творчасць Дзюрэра, Рэрыха і многіх іншых мастакоў. Алесь Таболіч таксама вядомы як майстар тату, адзін з пачынальнікаў плыні беларускай арнаментальнай татуіроўкі.

«Уся мая творчасць, музыка, дызайн, жывапіс, тату прасякнутая любоўю да роднай Зямлі ды этнасу, фальклору і традыцый - таго, чым могуць ганарыцца Беларусы», - распавядае Алесь. І яго карціны цалкам адпавядаюць гэтаму прызнанню.

Ганна Жданава атрымала вядомасць як загадкавая вакалістка гурта Lilac, калі ёй было 17 гадоў, а маляваць пачала з пяці. Лічыць, што для яе гэта спосаб вызваліць энергію праз кончыкі пальцаў, і кажа, што акурат любімыя мастакі паўплывалі на яе творчасць найменш - дзяўчына мысліць абстрактнымі вобразамі і мяркуе, што яе стыль можна назваць дзіўнай формай імпрэсіянізму: «калі я транслюю з галавы - гэта кіслотны сюр, непрапарцыйны, несфарамаваны і дзікі», - кажа яна.

«Свабода творчасці павінна абмяжоўвацца пэўнай этыкай - там, дзе ты выражаеш сябе, але не парушаеш межы іншых», - мяркуе Ганна.

Аляксандр Дземідзенка, нязменны бубнач гурта Re1ikt, хоць і не лічыць сябе мастаком, але маляваць любіў усё жыццё. Ужо ў чатыры гады выявіў сваю бабулю з дзядулем, якія плялі кошыкі. У школьныя гады забаўляўся коміксамі. «Я атрымліваю радасць, калі нешта крэмзаю на паперцы ці ў фаташопе. Проста акт творчасці дзеля творчасці. Медытацыя. Калі я нешта пачынаю маляваць, я не думаю пра тое, што мусіць атрымацца», — кажа Аляксандр. Як у музыцы, так і ў мастацтве ён любіць цікавыя спалучэнні і эксперыменты, а свой стыль вызначае як «Zuihitsu ў выяўленчым мастацтве». Патрэба ў маляванні звязаная і з музычнай дзейнасцю. Аляксандр займаецца аздабленнем розных рэчаў для гурта Re1ikt: мерч, дыскі, афішы.

Каментары

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць