Эканоміка1616

Беларускім праграмістам дазволяць выконваць замовы без рэгістрацыі ІП

Праект прэзідэнцкага ўказа «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб» прапануе дазволіць праграмістам выконваць замовы без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, піша Dev.by.

Згодна з праектам указа, новаўвядзенне закране не ўсіх беларускіх праграмістаў-іпэшнікаў, а толькі тых, хто прадастаўляе паслугі для фізічных асоб. Акрамя таго, паслугі, якія аказваюцца «у хатніх умовах альбо з выездам да спажыўца», не павінны быць звязаныя з прадпрымальніцкай дзейнасцю.

У прыватнасці, гаворка ідзе аб:

  • камп'ютарным праграмаванні,
  • кансультацыйных і іншыя спадарожных паслугах,
  • дзейнасці ў галіне інфармацыйнага абслугоўвання,
  • рамонце, тэхабслугоўванні офісных машын, камп'ютараў і перыферыйнага абсталявання,
  • навучанні працы на ПК.

У юрыдычнай кампаніі Revera dev.by растлумачылі, што эфект ад новаўвядзення заключаецца ў наступным.

Па-першае, гэта азначае добраахвотны парадак выплаты ўзносаў у ФСАН.

Выплата узносаў у ФСАН для ІП абавязковая (пры ўмове, што ён не працуе па працоўнай дамове ў беларускага наймальніка). Пры ажыццяўленні дзейнасці ў якасці фізічнай асобы з'яўляецца выбар: выплачваць узносы ці не і ў якім памеры (узносы на пенсійнае і сацыяльнае страхаванне, страхавыя ўзносы на пенсійнае страхаванне, страхавыя ўзносы на сацыяльнае страхаванне). У 2016 годзе мінімальны памер адлічэнняў у ФСАН для ІП склаў 989,07 рубля.

Па-другое, пазбаўляе ад неабходнасці весці ўлік і складаць справаздачнасць.

«Для многіх неабходнасць вядзення ўліку — фактар, які з'яўляецца перашкодай для пачатку дзейнасці. Набыццё кніг уліку і іх вядзенне, складанне падатковых дэкларацый здаецца нечым складаным і патрабуе прыцягнення іншага бухгалтара, — растлумачылі ў Revera. — У гэтым сэнсе дзейнасць у якасці фізасобы значна прасцейшая — трэба паведаміць у падатковы орган аб пачатку дзейнасці і заплаціць суму адзінага падатку».

Па-трэцяе, пры аказанні паслуг для замежных замоўцаў адпадзе абавязацельства прадаваць замежную валюту, выконваць тэрміны знешнегандлёвых аперацый, праблемы з першаснымі ўліковымі дакументамі.

Праект указа «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб» знаходзіцца цяпер на стадыі дапрацоўкі і абмеркавання. Працаваць жа новае правіла пачне праз 3 месяцы з моманту афіцыйнага апублікавання дакумента.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара3

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства5

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць