Грамадства2525

«Крыніца» пацвердзіла супрацоўніцтва з кампаніяй «Майстар-Торг», якое пастаўляе тавары ў ДНР і ЛНР

Найбуйнейшы імпарцёр прадуктаў харчавання ў самаабвешчаныя Данецкую і Луганскую народныя рэспублікі кампанія «Майстар-Торг» разлівае піва пад уласнай гандлёвай маркай на мінскім заводзе «Крыніца». Пра гэта tut.by паведаміў 1 мая.

«Піва «Юзбір» выпускаецца паводле ДАСТа на вытворчых магутнасцях ў Рэспубліцы Беларусь. Якасць прадукцыі на ўсіх этапах кантралюецца дзяржавай. У 2010 годзе завод быў цалкам перааснашчаны і на дадзены момант валодае самым сучасным піваварным абсталяваннем», гаворыцца на сайце «Майстар-гандаль». Як даведаўся tut.by, гаворка ідзе пра мінскі піўзавод «Крыніца». Разліў «Юзбіра» быў наладжаны ў лютым, вынікае з анонсу ў сацсетках.

Вось так выглядае піва «Юзбір». Усяго прадстаўлены тры гатункі — светлае фільтраванае, жыгулёўскае светлае, прэміяльнае светлае.

На сайце «Майстар-Торгу» гаворыцца, што марка «Юзбір» атрымала сваю назву ў гонар півавараў дарэвалюцыйнага Данбаса. У аснове тэхналогіі падрыхтоўкі «Юзбір» ляжыць класічная рэцэптура таго самага Юзаўскага піва.

Кампанія «Майстар-Торг» — найбуйнейшы імпарцёр тавараў масавага спажывання з Расіі і Беларусі ў ДНР і ЛНР. 

Начальнік аддзела маркетынга «Крыніцы» Сяргей Рашэтнікаў пацвердзіў інфармацыю аб тым, што піва «Юзбір» разліваецца на мінскім бровары «Крыніца». Для таго, каб высветліць куды менавіта адпраўляецца піва на экспарт, нас перанакіравалі ва ўпраўленне знешнеэканамічнай дзейнасці. Атрымаць адказ ад іх так і не ўдалося.

Каментары25

Цяпер чытаюць

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная18

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Усе навіны →
Усе навіны

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

Пасля дызельнай здзелкі Трампа і Пуціна дэфіцыт паліва абвастрыўся ў самой Расіі3

Беларускія хірургі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы

У Мінску сутыкнуліся два аўтамабілі і запусцілі ланцуговую рэакцыю

Харват прыйшоў уладкоўвацца ў тэхнакампанію, але замест гэтага спакусіўся на крадзеж даражэннага Bugatti ўладальніка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная18

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць