Улада2323

Статкевіч: Майго паплечніка катавалі электрашокерам у КДБ, каб даведацца маё месцазнаходжанне перад 25 сакавіка

Палітык Мікалай Статкевіч расказаў «Нашай Ніве», што атрымаў ад свайго паплечніка — Сяргея Кунцэвіча — пісьмовае паведамленне з СІЗА КДБ.

Сяргей Кунцэвіч — гэта той чалавек, які прывёз гукаўзмацняльную апаратуру ў раён Акадэміі Навук, дзе 25 сакавіка меўся адбыцца мітынг. 

У гэтай машыне пасля нібыта знайшлі кактэйлі Молатава, і цяпер Кунцэвіч — адзін з фігурантаў справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».

Як сцвярджае Статкевіч, у сваім пісьмовым паведамленні (шлях атрымання палітык не выдае, каб не навесці наўпрост на перадатчыка) Кунцэвіч разважае пра ўзаемазвязанасць стану эканомікі і пашырэння рэпрэсій, пра правакацыю з бутэлькамі. 

«Былі катаванні электрашокерам. Хацелі даведацца, дзе Мікалай», — працытаваў нам таксама вытрымку з ліста Статкевіч. 

На нашае пытанне, ці можна дапусціць, што гэта няпраўда, Статкевіч адказаў так: 

«Цяпер я не магу апублікаваць фота ліста, бо не ведаю яго пазіцыю. Ці будзе ён прызнаваць факт перадачы, ці не. Але мы параўноўвалі почырк і ўпэўненыя, што паведамленне належыць Сяргею. Ён тут піша таксама, што хацеў бы, каб гэтае паведамленне было перададзенае ў СМІ». 

Сяргей Кунцэвіч.

Паводле Статкевіча, катаванне электрашокерам магло адбыцца адразу пасля затрымання — тады сам палітык яшчэ хаваўся перад Днём Волі і яго, маўляў, шукала КДБ, каб ізаляваць. 

«Мне тады [калі знайшлі] такі капітан КДБ Васілеўскі П.П. сказаў: «Ну мы за вамі і пабегалі». Напэўна, ён можа ведаць болей», — выказаўся наконт меркаваных катаванняў Статкевіч і дадаў, што Кунцэвіча дагэтуль трымаюць у СІЗА, каб ён, у тым ліку, не расказаў пра метады допытаў.

«Выходзяць людзі, іх адпускаюць і яны маўчаць, — сказаў Статкевіч, маючы на ўвазе «справу патрыётаў. — Бо нібыта яны далі падпіску аб неразгалошванні. У той жа час іх паплечнікі [Сяргей Чыслаў - Рэд.] кажуць, што іх катавалі і збівалі, і псіхатропы ўжывалі таксама. Але самі яны маўчаць. Я мяркую, што яны робяць не зусім маральна. Ніякая падпіска аб неразгалошванні не дзейнічае, калі супраць вас здзейснена злачынства. Гэта забаронена артыкулам 20 Канстытуцыі — катаванні не дапускаюцца. Таму, калі яны былі, а вы маўчыце — то тыя вашыя сябры, якія там яшчэ знаходзяцца, падвяргаюцца катаванням. А Кунцэвіч не вайсковец, не трэніраваўся, не мачо, але знайшоў магчымасць перадаць адтуль паведамленне».

Цяпер у планах палітыка — зварот да Чырвонага Крыжа з просьбай наведаць Кунцэвіча ў СІЗА.

Мы таксама звярнуліся ў прэс-службу КДБ, але там словы Статкевіча каментаваць не сталі.

Каментары23

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі10

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію28

Мільёны спроб узлому. Банкі, авіякампаніі, дзяржустановы па ўсім свеце адключаюць анлайн-сэрвісы праз дзіркі ў бяспецы PHP1

Ці можа Беларусь стаць дэмакратычнай пры жывым Пуціне? Карбалевіч пра страхі Лукашэнкі і тое, што будзе пасля яго17

За хабар арыштавалі кіраўніка Аршанскага мясакансервавага камбіната. Два месяцы таму ён прымаў на заводзе прэм'ера Турчына

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — даныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай7

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі10

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць