Сёння камета Джонсана праляціць на рэкордна блізкай адлегласці ад Зямлі

4 чэрвеня камета Джонсана наблізіцца да Зямлі на адлегласць у 121 326 600 км, перадаюць інфармагенцтвы.
Жыхары паўночных шырот змогуць назіраць яе ў бінокль ці тэлескоп. Нябеснае цела з індэксам C / 2015 V2, або камета Джонсана, будзе бачная ўсю першую палову чэрвеня ў сузор'і Валапас недалёка ад Арктура ў выглядзе зеленаватай размытай плямкі.
У сярэдніх шыротах Паўночнага паўшар'я яна будзе заўважная ў яснае бясхмарнае надвор'е высока над гарызонтам на паўднёвай частцы неба. У першыя чэрвеньскія дні яе бляск складзе каля плюс 7 зорнай велічыні. Для параўнання, больш звыклы аб'ект нашага небасхілу Няптун мае яркасць 7,8 зорнай велічыні, а, напрыклад, зоркі Вялікага каўша маюць бляск плюс 2 зорнай велічыні. Камета была адкрытая ў 2015 годзе астраномам Джэсі Джонсанам.
-
Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне
-
Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны
-
Нейрасеткі вынайшлі салідарнасць: яны сабатуюць знішчэнне іншых нейрасетак, называючы гэта забойствам
Каментары