Эканоміка2323

Заробкі беларусаў: саступаем эстонцам ў 3 разы, але апярэджваем украінцаў у 1,6 раза

Сярэдняя красавіцкая зарплата беларусаў павялічылася да 777 рублёў. Зарплатныя лідары — ІТ-спецыялісты — зарабляюць амаль у 5 разоў больш за сярэдні паказнік па краіне, а ў культуры — у 1,8 разы менш. Tut.by паглядзеў, як заробкі беларусаў адрозніваюцца ад заробкаў у суседніх краінах.

У Расіі сярэдняя зарплата ў красавіку склала каля 1000 рублёў (усе сумы ў тэксце пададзеныя ў беларускіх рублях). Гэта на 6,7% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Ва Украіне атрымлівалі ў красавіку ў сярэднім 470 рублёў. Гэта на 1,4% менш, чым у сакавіку. Больш за ўсіх атрымліваюць работнікі авіяцыйнай галіны (1810 рублёў), а менш за ўсіх — работнікі пошты і кур'еры (250 рублёў). Па рэгіёнах найвышэйшыя заробкі ў Кіеве — 770 рублёў.

Казахі ў сярэднім атрымлівалі ў красавіку 830 рублёў.

У Польшчы сярэдняя красавіцкая зарплата склала 2240 рублёў. Літоўцы ў сярэднім атрымліваюць 1710 рублёў да выплаты падаткаў. У Латвіі ў першым квартале сярэдні брута-заробак (да выплаты падаткаў) складзе 1850 рублёў у месяц. Гэта на 7,2% больш, чым у першым квартале мінулага года, сведчаць дадзеныя Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення. Сярэдні месячны брута-заробак павялічыўся ў Эстоніі ў першым квартале ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 5,7% да 2410 рублёў у месяц.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць