У суботу ў Верхнім горадзе прайшоў маштабны Дзень Швецыі. У культурных і забаўляльных імпрэзах узялі ўдзел сотні мінчукоў.
Сярод гасцей свята шпацыравалі яго гаспадары — кіраўнік Мінска Андрэй Шорац і пасол Швецыі ў Беларусі Марцін Оберг. Каля сталоў з настольным хакеем яны не ўтрымаліся. Пасол адразу пачаў весці ў ліку, паведамляе tut.by, але Шорац здолеў адыграцца. «Матч» скончыўся нічыёй 2:2. Нічыёй пасол з мэрам разышліся і ў фларболе.

Такое маштабнае свята Швецыі прайшло ў Мінску ўпершыню. Скончылася яно канцэртам з удзелам Naviband.
У наступную суботу ў Верхнім горадзе — фестываль народаў Расіі.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча

Каментары