Грамадства11

Частку вуліцы Куйбышава ў Мінску перакрыюць з 17 чэрвеня

Рух транспарту на ўчастку вул. Куйбышава ад вуліцы Сурганава да вул. В. Харужай у Мінску будзе абмежаваны з 17 чэрвеня ў сувязі з правядзеннем капітальнага рамонту, паведамілі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Аўтобусы будуць ісці:

- №№24, 44, 136, 1024-ТК з боку вул. Л. Бяды па вул. Сурганава, М. Багдановіча, В. Харужай, Куйбышава і далей па маршрутах, у зваротным кірунку — без змяненняў;

- №59 у кірунку КП Кульман — па вул. Сталетава, Акадэмічнай, пр. Незалежнасці пл. Я.Коласа, вул. В. Харужай, Крапоткіна, у зваротным напрамку - без змяненняў;

- №91 з боку вул. Л. Бяды, — па вул. Сурганава, М. Багдановіча і далей па маршруце, у зваротным кірунку — без змяненняў.

Рух тралейбуснага маршруту №12 арганізуецца з боку КП Лермантава да ДС Карастаянавай з рухам па вул. Куйбышава, В. Харужай, М. Багдановіча, Сурганава, Карастаянавай; з боку ДС Карастаянавай — па вуліцах Карастаянавай, Кахоўскай, бульвары Шаўчэнкі, вул. В. Харужай, Куйбышава і далей па маршруце.

Рух тралейбуснага маршруту № 29 адмяняецца. Для кампенсацыі знятага тралейбуснага руху арганізуецца праца часовага аўтобуснага маршруту №929 «ДС Каліноўскага — пл. Мяснікова» па дзеючай трасе тралейбуснага маршруту №29 са змяненнем маршруту руху на ўчастку ад вул. К. Чорнага да вул. Я. Купалы па вул. Сурганава, М. Багдановіча, В. Харужай, Куйбышава, у зваротным кірунку — без змяненняў.

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, прадастаўляецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў №№24, 44, 59, 91, 136, 929 на закрытых і дубляваных участках.

Для аўтобусных маршрутаў №№24, 44, 91, 136, 929 пры руху ў кірунку вул. В. Харужай выкананне прыпыначнага пункта «пл. Бангалор» прадугледжваецца толькі па вул. М. Багдановіча (пасля праходжання пл. Бангалор).

Чакаецца, што работы па капітальным рамонце ўчастка вул. Куйбышава завершацца да канца ліпеня 2017 года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях6

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Трансляцыю парада ў Маскве рыхтуюць да непрадбачаных сітуацый7

Памятаеце ўкраінскага скандальнага палітыка Алега Ляшко? Вось дзе ён цяпер12

Сакрэтная кафедра Баўманаўскага ўніверсітэта Расіі цяпер рыхтуе хакераў і дэзынфарматараў для ГРУ — расследаванне4

У Мінску пасля дажджу падтапіла некаторыя вуліцы. Асабліва стыхія сваволіла на захадзе горада2

Службы таксі абавязаліся не павышаць цэны ў непагадзь3

Прэс-сакратарка Трампа нарадзіла дачку11

Дачка Вардамацкага вырашыла не балатавацца ў Каардынацыйную раду4

Першыя вынікі выбараў у Брытаніі: лейбарысты церпяць паразу, Reform UK захоплівае пазіцыі па ўсёй краіне7

У Беларусі адмянілі яшчэ адзін фэст3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях6

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць