Работнікі камунальных службаў Санкт-Пецярбурга (РФ) для перамогі ў конкурсе на найлепшае добраўпарадкаванне саду азелянілі засохлыя дрэвы, прымацаваўшы да іх зялёныя галіны скотчам. Паведамленне пра гэта апублікаванае на сайце Агульнарасійскага народнага фронту.


«Наведвальнікі саду расказваюць, што раней гэта былі прыгожыя рабіны, але праз адсутнасць належнага догляду яны загінулі, і доўгі час нікога з садоўнікаў не турбавалі. А два дні таму рабінавыя саджанцы ператварыліся ў разгалістыя вербы. Напярэдадні днём жыхары суседніх дамоў бачылі 10 чалавек, якія аглядалі сад, і зрабілі выснову, што да іх прыезду і рыхтаваліся работнікі, «азеляніўшы» мёртвыя дрэвы», — сказаў эксперт АНФ Дзмітрый Груздзеў.

Дрэвы ў садзе Ткачоў у Неўскім раёне Пецярбурга выявілі жыхары бліжэйшых дамоў. Пасля гэтага яны звярнуліся да актывістаў АНФ. Прадстаўнікі грамадскага руху высветлілі, што супрацоўнікі камунальных службаў рыхтаваліся да конкурсу «Утульны сад-2017».
Каментары