Навука і тэхналогіі99

Топ-10 найлепшых ФОТА Сатурна і яго спадарожнікаў, якія зрабіў касмічны апарат Cassini

У пятніцу, 15 верасня, завяршылася місія касмічнага апарата Cassini, які апошнія 13 гадоў вывучаў Сатурн і яго спадарожнікі. Cassini ўдалося сабраць шмат новых даных і зрабіць буйныя фатаграфіі нябесных цел.

Для разгону апарат выкарыстоўваў гравітацыйнае поле трох планет. Ён два разы праляцеў побач з Венерай — у 1998 і 1999 гадах, затым, у жніўні 1999 года з хуткасцю 69 тыс. км/г прайшоў каля Зямлі, узімку 2000 года праляцеў міма Юпітэра, перадаўшы на Зямлю яго фатаграфіі. Да Сатурна апарат наблізіўся 30 чэрвеня 2004 года і стаў першым штучным спадарожнікам гэтай планеты.

Вельмі складана выбраць самыя прыгожыя фотаздымкі, бо ўсе яны неймаверныя. Але мы выбралі дзясятку такіх, якія, на наш погляд, зачароўваюць больш за ўсё.

Сатурн. Тут і далей — фота NASA
Шторм на Сатурне, які ўражвае: яго памер — каля 30 тысяч кіламетраў (для параўнання: дыяметр Зямлі — 12,7 тысяч кіламетраў), вецер дзьме з хуткасцю 322 кіламетры за гадзіну. Дагэтуль невядома, адкуль гэты шторм узяўся і што яго падтрымлівае на працягу дзесяцігоддзяў.
На фота бачны шторм, які пачынаецца на Сатурне з некаторай перыядычнасцю (гэты трапіў на фота ў 2010-м годзе). Перыяд штормаў звязаны са зменаю пары года, як гэта часта бывае і на Зямлі. Вось толькі год на Сатурне доўжыцца 29,5 зямных года, таму на кожны сезон прыпадае прыкладна па сем зямных гадоў.
Самы вялікі спадарожнік Сатурна — Тытан — на фоне самой планеты.
Япет — трэці па велічыні спадарожнік Сатурна, заўсёды павёрнуты да яго адным бокам, як Месяц да Зямлі.
Гіперыён — адзін з далёкіх спадарожнікаў Сатурна, і «Касіні» наведаў яго на адным з ранніх этапаў экспедыцыі, яшчэ ў 2005 годзе. Гіперыён адрозніваецца няправільнай формай і моцна перакапаны глыбокімі кратэрамі.
Паўднёвае канцавоссе Юпітэра — яшчэ аднаго газавага гіганта, якога «Касіні» мінаваў на шляху да Сатурна.
Энцэлада — яшчэ адзін спадарожнік Сатурна.
Найбуйнейшы спадарожнік Сатурна і другі па велічыні спадарожнік — Тытан і Рэя — знаходзяцца адзін насупраць аднаго.

«Карабель зрабіў усё, пра што мы яго прасілі, і перадаваў дадзеныя да самай апошняй хвіліны», — заявіў кіраўнік місіі «Касіні» Эрл Мэйз.

У NASA праводзілі легендарны касмічны апарат апладысментамі і слязамі суму і падзякі «Касіні» за праведзеную працу. Самым апошнім кадрам, які апарат перадаў на Зямлю, стаў гэты.

Пасля гэтага кадра сувязь з «Касіні» знікла, і касмічны апарат назаўсёды паглынула атмасфера газавага гіганта.

«І кожны раз, як будзем глядзець на Сатурн у начным небе, мы будзем успамінаць. І ўсміхацца. І марыць вярнуцца», — абвяшчае запіс у твітары NASA.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем13

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»16

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію10

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У сусветны пракат сёння выходзіць «Клара і Сонца». У галоўнай ролі — зорка «Уэнсдэй»1

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць