Свет3939

Драматычныя гадзіны: лічба пацярпелых пры абароне выбарчых участкаў у Каталоніі ад спецназа вырасла да 852

Фота ara.cat.

Гульня нерваў у Каталоніі: незалежнікі здолелі адчыніць 96% выбарчых участкаў, але іспанскі спецназ налётамі канфіскуе скрыні і бюлетэні. Каталонцы выбралі негвалтоўны супраціў. На кожным участку стаіць «жывы шчыт». Прынамсі 850 чалавек пацярпелі, двое з іх сур'ёзна паранены.

Відавочна, што плебісцыт не прайшоў гладка. Цэнтральнай паліцыі ўдалося перашкодзіць працэсу галасавання. Але відавочнае таксама жаданне тысяч каталонцаў здабыць незалежнасць. Перад выбарчымі ўчасткамі выцягнуліся чэргі соцень людзей.

Чытайце таксама на каталонскіх парталах:

Referéndum en Catalunya: Últimas noticias del 1-O (La Vanguardia)

EN DIRECTE: Mobilització popular per defensar l'1-O (Ara)

Каталонцы не ўжывалі сілы. Базы дыслакацыі іспанскага спецназа не былі заблакаваныя. Кіраўнікі незалежніцкага руху заклікалі пратэставаць з паднятымі дагары рукамі ў знак негвалтоўнасці.

Першыя вынікі галасавання стануць вядомыя ўвечары. Падлік галасоў, аднак, будзе ўскладнены канфіскацыямі і блакадай вэб-сайтаў. У адказ на захоп спецназам дзясяткаў школ з участкамі каталонскае самакіраванне абвесціла галасаванне ў рэжыме перапісу. Людзі маглі галасаваць на любым участку, улік людзей, якія галасавалі, вёўся праз інтэрнэт. Аднак Мадрыд адключаў сайт з базай грамадзян.

Здабыццё Каталоніяй незалежнасці стала б прэцэдэнтам для дэмакратычных дзяржаў Еўрасаюза. У чаргу б усталі баскі ў Іспаніі, шатландцы і валійцы ў Брытаніі, грэнландцы ў Даніі, Паўднёвы Тыроль у Італіі. Прыклад каталонскай аўтаноміі натхніў бы і дзясяткі карэнных народаў Расіі, некаторыя з якіх — татары, чувашы, якуты, чачэнцы, інгушы, асеціны, тувінцы — складаюць большасць на сваіх землях і маюць самабытную культуру.

Узровень яўкі на рэферэндуме па пытанні аб незалежнасці ад Іспаніі склаў да сярэдзіны дня больш за 50%. Пра гэта паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік каталонскага ўрада Жордзі Туруль.

Каментары39

Цяпер чытаюць

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі11

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін дасць указанне не біць па Украіне толькі ў дзень выбараў14

У Гомелі вынеслі прысуд 17‑гадоваму хлопцу, які забіў аднагрупніка

У Новалукомлі Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў абраз, створаны штучным інтэлектам6

Беларусь праз 14 гадоў вярнулася ў міжнародны конкурс «Вікі любіць славутасці». Чакаюць любыя фотаздымкі мясцовых помнікаў архітэктуры

Ураджэнец Беларусі выканаў «Дзень Перамогі» ў аэрапорце Варшавы — і трапіў ва ўкраінскую базу «Міратворац»34

У Баранавічах зніклі трое іншаземцаў9

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе1

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра14

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі11

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць