Свет1313

Іспанскі прэм'ер назваў магчымым варыянтам змену ўлады ў Каталоніі

Reuters.com

У інтэрв'ю з карэспандэнтам газеты El Pais Марыяна Рахою было зададзена пытанне, ці гатовы ён скарыстацца правам выкарыстоўваць артыкул 155 Канстытуцыі Іспаніі, які дазваляе распускаць рэгіянальныя ўрады. На гэта прэм'ер-міністр адказаў, што не выключае ніякіх магчымасцяў у рамках дзеючага заканадаўства, піша rbc.ru.

«У ідэале хацелася б пазбегнуць крайніх рашэнняў. Але для гэтага трэба, каб сітуацыя змянілася», - падкрэсліў Рахой.

Па словах кіраўніка іспанскага ўрада, улады Каталоніі павінны адмяніць вынікі рэферэндуму, па выніках якога яны абвясцілі пра намер аб'явіць незалежнасць рэгіёна. Паводле яго слоў, ужо відавочна, што чым далей сітуацыя будзе заставацца нявызначанай, тым будзе горш для ўсіх.

Рахой падкрэсліў, што не мае намеру весці перамовы пад пагрозай шантажу з боку каталонскіх уладаў. Ён таксама запэўніў, што часткі нацыянальнай паліцыі і грамадзянскай гвардыі будуць заставацца на тэрыторыі Каталоніі да таго часу, пакуль сітуацыя не супакоіцца. Пры гэтым ён падкрэсліў, што рашэнне аб іх перакідцы прымае не ўрад, а суды.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры32

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў аднавіць масаваныя абстрэлы Ірана ў выпадку невыканання сапраўднага пагаднення1

«Каралева кетаміну» атрымала 15 гадоў турмы па справе аб смерці акцёра Мэцью Пэры

Ілля Протас дэбютаваў у НХЛ

«Згадайце гэты кавалак лёду!» Трамп сустрэўся з генеральным сакратаром НАТА і зноў загаварыў пра Грэнландыю1

Ці сапраўды карычневыя яйкі больш карысныя за белыя?2

Самы дарагі дом у сакавіку набылі ў элітным пасёлку пад Мінскам1

Трамп на сустрэчы з Рутэ паставіць пытанне пра выхад ЗША з НАТА21

Магілёў — горад красовак, а Брэст — сталіца «леапарда». «Мегатоп» склаў абутковую карту Беларусі3

Амерыканскую дэлегацыю на перамовах з Іранам узначаліць Джэй Дзі Вэнс2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры32

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць