Свет22

У Сірыі забілі брытанскую тэрарыстку ІД па мянушцы Белая Удава

Самая шуканая тэрарыстка Вялікабрытаніі, вядомая як Белая Удава, была забітая ў Сірыі ў выніку ўдару амерыканскага дрона. Былая ўдзельніца панк-групы апошнія гады займалася вярбоўкай жанчын-смяротніц.

Фота reuters.com.

Як паведамляе The Times са спасылкай на крыніцу ў брытанскім урадзе, ЦРУ перадало брытанскім калегам інфармацыю пра тое, што 50-гадовая Салі Джонс па мянушцы Белая Удава была забіта ў чэрвені ўдарам з беспілотніка. На 100 працэнтаў пацвердзіць гэтыя дадзеныя немагчыма, паколькі не праведзены ДНК-аналіз.

Амерыканцы сцвярджаюць, што Джонс загінула, калі спрабавала збегчы з акружанай курдскімі атрадамі Ракі.

Былая ўдзельніца брытанскай панк-групы Krunch Джонс збегла ў Сірыю ў 2013 годзе разам са сваім каханым, камп'ютарным хакерам Джунаідам Хусэйнам, якія вырашылі далучыцца да «Ісламскай дзяржавы». Ураджэнец Бірмінгема Хусэйн быў забіты яшчэ ў 2015 годзе, пасля чаго Джонс атрымала мянушку Белая Удава.

Яна не толькі прапагандавала ў сацыяльных сетках ідэі ІД і бараніла масавыя пакаранні, але таксама заклікала жанчын станавіцца смяротніцамі. Пазней Джонс узначаліла жаночае крыло групоўкі «Анвар аль Аўлакі», задачай якой з'яўлялася падрыхтоўка тэрактаў у краінах Захаду.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць