Грамадства103103

Віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Украіны пра Мінск: Зусім не адчуваеш, што ты ў Беларусі, а не ў Расіі

Украінскі палітык, першы намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Ірына Герашчанка падзялілася на сваёй старонцы ў фэйсбуку ўражаннямі ад наведвання Мінска.

«Самы першы рэйс у беларускую сталіцу прыбывае вельмі рана. Пасля пэўных пошукаў (таму што раніцай тут нічога не працуе, гэта не Кіеў) я аблюбавала адну кавяраньку з добрым капучына. А 8 тут зусім пуста, а 9 зала ўжо запоўнена. Цікавае назіранне, у асноўным гэта мужчыны, якія вядуць дзелавыя перамовы (у Кіеве, наадварот, ранішнія кавярні — месца сустрэч і вясёлага шчабятання дзяўчат). І вось ні аднаго, ні разу не чула тут беларускай. Толькі руская. Афіцыянты, наведвальнікі, усё без выключэння размаўляюць толькі на рускай, і зусім не адчуваецца, што ты ў Беларусі, а не ў Расіі.

Украіне цяпер вельмі цяжка, усе грамадзяне плацяць вельмі высокую цану за самавызначэнне і незалежнасць, за самаідэнтыфікацыю. Але — мы на правільным шляху, на сваім, заваяваным і жаданым намі, як народам і краінай. Так востра адчуваю гэта ў Беларусі. І так страшна, што мы можам, праз уласную бяздумнасць, гэта страціць. Не маем права страціць», — напісала Герашчанка.

У каментах спадарыні Герашчанка пішуць, што ў Кіеве таксама не заўсёды можна пачуць у кавярнях украінскую. «Чым даражэйшая кавярня, тым меней украінскай», — адказваюць ёй. Іншы карыстальнік адзначае, што ў Кіеве прыкладна траціна наведвальнікаў кавярняў усё ж гаворыць па-ўкраінску.

«Гэта вынікі афіцыйнага двухмоўя», — тлумачаць Герашчанка.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары103

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»5

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал20

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму13

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

Дзяржабвінаваўца па справе Андрэя Пачобута стаў суддзёй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»5

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць