Мова2525

Беларуска ў Ірландыі: Ірландская мова жыве як аздабленне, рэліквія, а не сродак зносін

Піша Алеся Федаровіч.

Жыву ў Ірландыі і цікаўлюся моўнай тэмай. Вось мае назіранні.

Так, дзяржава вельмі падтрымлівае ўжыванне ірландскай мовы, выдаткоўваюцца вялікія сродкі на яе пашырэнне. Ёсць ірландскамоўны тэлеканал, радыё і інтэрнэт-рэсурсы. Шыльды, надпісы практычна ва ўсіх грамадскіх месцах дублююцца па-ірландску. Лісты з усіх устаноў прыходзяць на дзвюх мовах. Калі тэлефануеш у любую дзяржаўную ўстанову, ёсць выбар моў.

Дзейнічае 20‑гадовая праграма, накіраваная на пашырэнне ірландскай мовы ў паўсядзённым жыцці. Ёсць раёны, дзе па-ірландску размаўляюць, але ў працэнтных суадносінах гэта вельмі невялікая лічба.

На вуліцах гарадоў (была ва ўсіх буйных і шмат якіх мястэчках) чыстую ірландскую я не чула ні разу. Дэкаратыўна, бывае,што ўжываецца, напрыклад, у пачатку прамовы вітанне і ў канцы — «усяго вам добрага» па-ірландску.

У школе ірландская — гэта абавязковы прадмет, вывучаецца з самага першага і да апошняга дня, і, калі здаеш выпускныя экзамены па-ірландску, атрымліваеш дадатковыя балы.

Ірландцы наракаюць на неэфектыўнасць выкладання мовы, таму што большасць выпускнікоў мовай свабодна не валодаюць.

У вышэйшай адукацыі ірландская займае вельмі і вельмі сціплае месца, ведаю толькі адну ВНУ, дзе частка прадметаў выкладаецца па-ірландску.

Бізнэс па-ірландску — асабіста не сустракала ні разу.

Мову ў цэлым паважаюць як спадчыну, але ў практычным выкарыстанні ў яе вельмі і вельмі абмежаваны арэал. Ёсць штосьці падобнае да нашай трасянкі, калі ў маўленні перасыпаюць паміж звыклай англійскай некалькі ірландскіх слоўцаў. 

Каб мова рэальна распаўсюджвалася, на мой погляд, трэба, каб была пераемнасць. Спачатку, у школе трэба выкладаць яе як мову, прыдатную для зносінаў, а не як прадмет кшталту лаціны. Па-другое, пашыраць яе ўжыванне ў вышэйшай адукацыі. І, галоўнае, потым ужываць яе ў жыцці, у камерцыі, а ў гэтым пакуль зацікаўлена вельмі і вельмі мала людзей. 

Моцна ўскладняе сітуацыю тое, што з маленства ірландцы размаўляюць на адной з самых пашыраных у свеце моваў — гэта проста, зручна і практычна. Спажывецкія адносіны праяўляюць сябе напоўніцу — навошта прыкладаць столькі высілкаў на вывучэнне вельмі адрознай і складанай мовы, практычнае выкарыстынне якой сёння амаль зводзіцца да нуля? 

Так і жыве ірландская мова як аздабленне, рэліквія, а не як сродак зносінаў.

Каментары25

Цяпер чытаюць

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа20

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Усе навіны →
Усе навіны

«У Заліве так прынята». Эйсмант апраўдалася, чаму Лукашэнка лётаў у Аман з сынамі12

«Хачу ствараць звышлюдзей». У Бельгіі 15‑гадовы вундэркінд абараніў ужо другую доктарскую дысертацыю па фізіцы6

«Госці хацелі сесці за сталом з канапамі, але гэта небяспечна». Мінскае кафэ пракаментавала скандал з дзяўчынкай з інваліднасцю4

Беларусам можна не плаціць па крэдытах, якія аформілі махляры. Вось у якіх выпадках

«Прэмія належыць усім беларусам, якія працягваюць змагацца». Ціханоўская ўзнагароджаная нямецкай прэміяй, якую атрымліваў Гавел12

«Яндэкс Музыка» праз цэнзуру выдаліла альбом Leibonik. Гурт знайшоў выйсце ў стылі «белых плямаў»9

Міністэрства ЖКГ нагадала, што нельга прыходзіць з сабакамі туды, куды любіць хадзіць з Умкам Лукашэнка5

ЗША абяцаюць павялічыць пастаўкі зброі Украіне, але настойваюць на «самаабароне Еўропы» ўжо да 2027 года9

Удава і генералы. Як пала дыктатура на Філіпінах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа20

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць