Усяго патроху99

Яшчэ адзін беларус атрымаў «Срэбную кнопку» ад YouTube

У Беларусі з'явіўся яшчэ адзін уладальнік «Срэбнай кнопкі» ад YouTube. Такую ўзнагароду адміністрацыя сэрвісу уручае тым, хто змог сабраць 100 тысяч падпісчыкаў, паведамляе Tut.by. 

На канал 39-гадовага Паўла з Воршы «The road to the film» падпісаліся ўжо больш за 127 тысяч чалавек. Некаторыя з яго ролікаў паглядзела звыш мільёна гледачоў. У чым сакрэт такога поспеху, відэаблогер не ведае, пра заробак кажа мімаходзь: «Ёсць прагляды, ёсць грошы».

Фота Паўла з узнагародаю. Аўтар — Павел.

Рабіць ролікі мужчына пачаў год таму, яшчэ раней у яго з'явілася жаданне — зняць свой фільм. Магчыма, кажа, так сыдуцца зоркі, што гэты канал і стане яго дарогай да кінамары.

«Калі паштальён прынес тэлеграму з паведамленнем аб пасылцы, я не адразу паверыў, што гэта кнопка, — дзеліцца эмоцыямі відэаблогер і ўспамінае, з чаго ўсё пачыналася год таму. — Памятаю, напісаў каментар пад кліпам аднаго вядомага рэп-выканаўцы. Праз нейкі час свой запіс захацелася падрэдагаваць, потым яшчэ раз. У выніку праз два тыдні замест звычайнага каментара ў мяне была гатовая гісторыя для фільма, які я хачу зняць. Але спачатку я стаў здымаць ролікі. Здымаў і ня звяртаў ні на каго ўвагі, проста рабіў тое, што мне падабаецца».

«Я пачаў здымаць у 38, каб у 60 не шкадаваць, што ў 38 не ўзяў у рукі камеру і не стаў нешта рабіць», — па-філасофску дадаў Павел.

Здымаць і мантаваць да гэтага Павел не ўмеў. Спачатку запісваў на тэлефон, пазней купіў экшн-камеру. Агульнай ідэі, якая аб'ядноўвала б усе сюжэты яго відэаблога, няма. Кажа, здымае жыццё — падарожжы, аўтаагляды і нават свае трэніроўкі.

«Першыя паўгода мой канал быў абсалютна мёртвы. Максімум набіралася падпісчыкаў 700, — успамінае Павел. — А потым людзі раптам сталі глядзець. Памятаю, як аднойчы прачнуўся, а там плюс сто новых чалавек. Праз тыдзень іх было 5000. Затым зноў усё заглухла, потым зноў ажыло», — кажа ён.

Зараз на канал Паўла падпісана больш за 127 тысяч чалавек. Восемдзесят працэнтаў з іх жывуць на тэрыторыі Расіі, астатнія — жыхары Беларусі, Украіны, Казахстана, Балгарыі. Ўзрост асноўнай часткі з іх 25-55 гадоў.

Ёсць відэа, якія паглядзела ўжо больш за мільён чалавек.

«Ролік пра тое, што наркотык-насвай — хвароба сучаснай моладзі, клікнулі ўжо каля паўтара мільёны разоў, — прыводзіць прыклад удалага відэа Павал. — Добра паглядзелі сюжэт пра дзядулю-пустэльніка, які жыве ў гарах.

Павал лічыць, што пра заробак пакуль казаць рана. Усё залежыць ад праглядаў: ёсць прагляды — ёсць грошы. Няма праглядаў — няма грошай. Але, паводле яго, калі здымаць якасны кантэнт, то за кошт YouTube можна жыць і больш нічым не займацца.

Павал кажа, што перад тым, як пачаў здымаць, ён ездзіў працаваць у Расію. «У прынцыпе, для Беларусі я дармаед», жартуе зорка You Tube.

Да Паўла срэбную кнопку атрымаў жыхар Глуска Аляксей Руды, які сабраў сто тысяч падпісчыкаў на канале «Простыя штукі».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV двойчы тэлефанаваў у банк, яму не верылі і клалі слухаўку5

Украіна ўзгадніла візіт Ціханоўскай у Кіеў8

«Ужыў у сацсетках слова «калхазан». За што маглі асудзіць былога маладафронтаўца Яўгена Скочку3

Учора ў Бабруйскім раёне назіраўся буйны пылавы віхор ВІДЭА2

Расійскія вярбоўшчыкі завабліваюць на вайну вакансіямі ў Беларусі13

У Гомелі 9‑гадовыя хлопчыкі вырашылі праверыць, як гарыць антысептык. Адзін з іх шпіталізаваны3

«Бываюць проста болевыя запоі. Калі ты з болю не вылазіш…». Галіна Казіміроўская — пра барацьбу з анкалогіяй, хіміятэрапію і тое, чаму не ўмее прасіць дапамогі12

«Корм — шкуры з мясакамбіната». Мінчукі скардзяцца на пах ад сабачага гадавальніка ў цэнтры сталіцы1

Яшчэ адзін аўтобус не пусцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць