Суд Савецкага раёну Мінска аштрафаваў сёння старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку завочна, нягледзячы на ягоную прысутнасць у будынку суда ў момант судовага разбіральніцтва, паведаміў палітык у сваім ФБ-акаўнце.

Суд вызначыў пакаранне ў памеры 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова 17 кастрычніка.
Са словаў палітыка і сяброў, якія яго суправаджалі, працаўнікі суда проста не паклікалі Анатоля Лябедзьку ў залю, у якой праходзіў працэс. Пры гэтым сведкі з боку міліцыі мелі магчымасць выступіць перад суддзёй. Позву на працэс Анатоль Лябедзька атрымаў толькі ўчора ўвечары.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары