Улада3232

Галоўны ідэолаг Мінабароны пра беларусізацыю ў войску: «Рота ганаровай варты ажыццяўляе рапарты па-беларуску»

Начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Міністэрства абароны, памочнік міністра Аляксандр Гура ў час жывой тэлефоннай лініі адказаў на пытанне журналіста «Нашай Нівы» пра працэсы беларусізацыі ў войску.

Аляксандр Гура

Дыялог быў такі: 

«Наша Ніва»: Калі мы ўбачым нейкія працэсы беларусізацыі ў войску? Колькі сюжэтаў па-беларуску на тэлеканале Мінабароны «Ваяр»? Ніколькі. А колькі генералаў выступілі па-беларуску? Нагадаю, што і з сайта Мінабароны некалькі год таму зніклі і дагэтуль не аднавіліся артыкулы пра Касцюшку, Давыда Гарадзенскага ды іншых нашых ваяроў». 

Аляксандр Гура: «Гэта вашае асабістае меркаванне. Вы маеце права на яго. Але мы строга кіруемся заканадаўствам Беларусі, у нас дзве мовы дзяржаўныя, любы ваеннаслужачы мае права гаварыць на любой мове, вайсковая прысяга ў нас прымаецца на любой мове.

Я лічу, што вашае пытанне ўтрымлівае падтэкст, нібыта нічога ў гэтым кірунку [беларусізацыі] не робіцца, нічога падобнага!

Нашыя ўзброеныя сілы з'яўляюцца арміяй нашай дзяржавы, арміяй незалежнай краіны. Скажу, што ў роце ганаровай варты, якая суправаджае кіраўніка дзяржавы на сустрэчах, рапарты па-беларуску ажыццяўляюцца.

Пытанні, звязаныя з фарміраваннем патрыятычнай свядомасці, заснаваныя перадусім на галоўных нацыянальных інтарэсах: суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльная непарушнасць Беларусі. Дэталі, пра якія вы кажаце, паступова разглядаюцца ў плане адпаведнасці нацыянальным інтарэсам нашай Радзімы».

Каментары32

Цяпер чытаюць

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна14

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

Усе навіны →
Усе навіны

У Чэхіі людзям уначы не даваў спаць вожык, якога зацікавіла бляшанка з-пад піва6

Трамп падарыў сваёй асістэнтцы 45 000 даляраў адпускных5

Рэзервістаў у Маскве пачнуць адпраўляць у атрады па знішчэнні беспілотнікаў2

Жаночы форум з Хакамадай у Мінску перанеслі. А яе імя знікла з анонсаў7

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам54

Бяляцкі сустрэўся з Коўлам1

У Беларусі ўжо +30°С

Інжынер з Anthropic звольніўся, каб папярэдзіць, што ШІ вось-вось можа выйсці з-пад кантролю12

Абрабаваны беларус прапаў у Маскве. Ён пазваніў маці, але тая вырашыла, што гэта махляр, і кінула слухаўку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна14

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць