Мова2020

Гродзенскія чыгуначнікі нарабілі моўных памылак, але ўжо паспелі іх выправіць

Гродзенскія чыгуначнікі зрабілі некалькі істотных моўных памылак у сваім раскладзе, паведамляе Hrodna.life. Напрыклад, выраз «беспересадочное сообщение» яны пераклалі як «бесперасадачнае паведамленне».

«Прыехаў на вакзал сустракаць цягнік з Мінску. Пакуль чакаў, разглядаў табло і бачу — бязглуздзіца. Дома зайшоў на сайт чыгункі і пакінуў электронны зварот. Дзён праз 10 прыйшоў адказ, што ўсё выпраўлена», — распавёў чытач Hrodna.life Віталь Будзько пра досвед камунікацый з чыгуначнікамі. - Карацей, малайцы! — хутка выправілі памылку».

На Гродзенскім чыгуначным вакзале расказалі, што пасля пісьмовага звароту Віталя Будзько яны кансультаваліся са спецыялістамі Цэнтру даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Былі прапанаваны тры варыянты перакладу. Гродзенскія чыгуначнікі выбралі варыянт «бесперасадачныя вагоны».

Пытанне «як правільна» пры перакладзе з рускай на беларускую ўзнікае досыць часта. Асабліва — пры спробе скалькаваць устойлівыя выразы ці афіцыйныя формулы. Часцей за ўсё памылкі з’яўляюцца праз выкарыстанне аўтаматычнага перакладу.

Каментары20

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць