Культура

Што цікавага ў тоўстых часопісах?

Пра «Дзеяслоў» і «ARCHE»

У 21-м нумары «Дзеяслова» надрукаваныя новыя апавяданьні Леаніда Дранька-Майсюка. У іх аўтар дае волю мове – і яна разьліваецца шырока, нібы Гарынь, і выносіць пісьменьніка далёка за рамкі дазволенага. Цікава назіраць, як зварот да карэннай, давыд-гарадоцкай дасавецкай мовы разьнявольвае мысьленьне, робіць яго таксама дасавецкім. Дарэчы, менавіта Л.Дранько-Майсюк стаў ляўрэатам прэміі «Дзеяслова» «Залаты апостраф» у галіне прозы за 2005 год.

У тым самым нумары – новы гістарычны раман Кастуся Тарасава «Аўдытарская праверка ў Нясьвіжы, альбо Скарб Нясьвіскага замку» з жыцьця Беларусі 250-гадовай даўніны, часоў заняпаду Рэчы Паспалітай.

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч распачаў выдрук сваіх мэмуараў – першая частка, праўда, выглядае занадта традыцыйна, ёй бракуе нечаканасьцяў. Побач – пачатак хіба заўчасных мэмуараў Уладзімера Арлова.

У тым жа нумары – шмат вершаў Рыгора Барадуліна.

У травеньскім «ARCHE» друкуецца шэдэўр Рышарда Капусьцінскага – раман «Імпэратар» пра жыцьцё, цараваньне і скон апошняга нэгуса Этыёпіі Хайле Сэлас’е. Дарэчы, польскі пісьменьнік Капусьцінскі – адзін з намінантаў на Нобэлеўскую прэмію, наш зямляк. Ён родам зь Пінску, і ў верасьні сёлета мае адведаць сваю малую радзіму.

Пад крытычным мікраскопам «ARCHE» гэтым разам аказаўся ўганараваны прэзыдэнцкай прэміяй раман Алеся Наварыча «Літоўскі воўк».

Андрэй Хадановіч друкуе сваё эсэ, напісанае пад уражаньнем Плошчы.

А неадменна варта прачытаць у гэтым нумары эсэ «Тры дні, тры з паловай ночы і дзесяць сутак» Андрэя Баранава – найлепшае, што было напісана пра падзеі Сакавіка. Плошча, намётавае мястэчка і турма вачыма юнака, які ўсё гэта прайшоў.

Мікола Бугай

Каментары

Цяпер чытаюць

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон Трампу: Сур’ёзныя людзі не кажуць сёння адно, а заўтра другое4

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне32

Страшна і сумна: жыхарка Жлобіна паказала мясцовы парк5

Муж былой кіраўніцы Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША любіць адзяваць жаночае і бамбічныя накладныя грудзі10

Прыпынена дзеянне пасведчання выдавецтва «Тэхналогія»2

Гарасім Ігнатавіч з-пад Віцебска аказаўся панцырным баярынам. Гісторык расказаў пра яго лёс12

Прапаганда расказала, ці звольнілі маёра міліцыі, якога затрымалі на «Гуканні вясны» ў Гомелі4

«Ён да гэтага часу прыходзіць у сябе пасля ўдару ў сківіцу». Трамп высмяяў Макрона і яго жонку на фоне новай атакі на НАТА11

«Аршанскі афшор» для ўнука Лукашэнкі. Малодшы Аляксандр Лукашэнка пабудуе цэх за дзяржаўныя мільёны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць