Меркаванні2626

Асуджаныя маладафронтаўцы: чым займаюцца яны цяпер?

Барыс Гарэцкі займаецца журналістыкай і працуе таксоўшчыкам. Зьміцер Хведарук паступіў у хрысьціянскі каледж. Аляксей Янушэўскі працуе ўэб-дызайнэрам. Артур Фінькевіч займаецца стварэньнем новай моладзевай арганізацыі «Моладзь за Беларусь». Піша Яўген Красноў.

На працягу двух год у дачыненьні да сяброў моладзевай арганізацыі было распачата больш за два дзясяткі крымінальных справаў. У выніку татальнага ўціску з боку спэцслужбаў 9 маладафронтаўцаў было асуджана па сумна вядомаму артыкулу Крымінальнага кодэксу 193 за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, а Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч адбывалі тэрміны ў калёніях.

Чым цяпер займаюцца тыя маладафронтаўцы? Што робяць тыя, хто стаў чалавекам году-2007 у годзе 2008?

Барыс Гарэцкі зараз займаецца журналістыкай і працуе таксоўшчыкам.
Адзін зь нешматлікіх супрацоўнікаў радыё «Рацыя», які быў асуджаны за асьвятленьня мітынгу прадпрымальнікаў на 10 сутак арышту. Як маладафронтавец, Барыс разам зь Віктарам Янчурэвічам мае намер быць адным зь кіраўніком блёку «Маладая Беларусь» на выбарах у мясцовыя Саветы.

Зьміцер Хведарук сёлета паступіў у хрысьціянскі каледж,
прадэманставаўшы выдатнае веданьне Бібліі і пасьпяхова здаўшы іспыты. Напрыканцы лета, пасьля даволі вялікага перапынку, вярнуўся да актыўнай дзейнасьці ў межах арганізацыі. Ён мае шанцы стаць намесьнікам старшыні.

Наста Палажанка пасьля сканчэньня школы працягне адукацыю ў ЭГУ
на завочным аддзяленьні па спэцыяльнасьці «паліталёгія». Праўда, першую ўстановачную сэсію з дазволу рэктарату дзяўчына прапусьціла, бо тэрмін правядзеньня супаў з завяршальнай стадыяй выбарчай кампаніі — з 26 па 30 верасьня.

Зьміцер Дашкевіч спрабуе рэфармаваць Малады Фронт,
каб мець жыцьцяздольную арганізацыю напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі. Нядаўна, распачалася кампанія дыскрэдытацыі лідэраў арганізацыі, ствараюць уражаньне расколу ці развалу МФ. Зьміцер стаў першай і асноўнай мэтай правакацыі КДБ, аднак, тое ніяк не паўплывала на прагу актыўнай дзейнасьці. «Трэба страхнуць пыл і рушыць далей», — кажа Зьміцер.

Аляксей Янушэўскі, як і абяцаў, вярнуўся з Чэхіі,
дзе падчас крымінальнага перасьледу атрымаў палітычны прытулак. Цяпер узначальвае адукацыйны адзьдзел арганізацыі, займаецца ўэб-дызайнам, чым і зарабляе на жыцьцё. Праз паўтары году скончыць Віленскі пэдагагічны ўніверсітэт.

Іван Шыла пасьля выключэньня са школы выявіў жаданьне застацца ў Беларусі
і працягнуць навучаньне завочна. Негледзячы на безьліч прапановаў ад эўрапэйскіх адукацыйных установаў, ніводная зь іх не прадугледжвала прымальны для хлапца варыянт. Зараз Іван шукае працу і чакае траўня наступнага году, каб даздаць іспыт. Як маладафронтавец, каардынуе дабрачынную кампанію «Беларускую кнігу — дзецям».

Яраслаў Грышчэня у верасьні зьехаў у Польшчу
на навучаньне па праграме Кастуся Каліноўскага. Жыве ў горадзе Гнезна і атрымлівае спэцыяльнасьць журналіста, займаецца музыкай.

Наста Азарка працуе на льнозаводзе
і працягвае актыўна займацца грамадзкай дзейнасьцю. Упартасьць дзяўчыны выклікае зайздрасьць, а вершы — захапленьне.

Алег Корбан — рэдактар менскай газэты «Партызанская»,
сябар АГП і незалежнага прафсаюзу, якім і прасьвячае амаль увесь вольны час. Адышоў ад дзейнасьці Маладога Фронту.

Варта нагадаць пра маладафронтаўцаў, якія былі асуджаны пра «справе 14-ці».

Уладзімер Сяргееў працуе на трактарным заводзе. Арцём Дубскі жыве ў Асіповічах.
Дарэчы, у дачыненьні да хлапца спрабавалі ўвесну завесьці яшчэ адну крымінальную справу за махлярства. Тады маладзёна арыштавалі на трое сутак і бесьпасьпяхова вінавацілі ў тым, што ён падмануў тэлефоннага апэратара на некалькі мільёнаў рублёў.

А Артур Фінькевіч займаецца стварэньнем новай моладзевай арганізацыі «Моладзь за Беларусь»,
якая ўпершыню заявіла пра сваё існаваньне падчас акцыі 28 верасьня, запомніўшыся ўсталяваньнем намётаў і памаранчовага колера сьцягамі і стужкамі.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?3

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі3

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?3

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць