Ва Узбекістане паэт з жонкай і двума сынамі жылі ў эвакуацыі. Барэльеф і адноўленую мемарыяльную можна пабачыць на фасадзе будынка праектнага інстытута «Цяжпром» на вуліцы Пушкіна.
У тым будынку ў Ташкенце падчас вайны размяшчаліся многія эвакуяваныя літаратары, у тым ліку са жніўня 1941 па лістапад 1943 года і Якуб Колас.
Мемарыяльная дошка ў гонар пісьменніка размяшчалася там і раней, аднак падчас рэканструкцыі вонкавых частак будынка была знятая. На месца вярнулася толькі цяпер — ужо разам з устаноўкай і барэльефа. Які, з удзячнасцю ўдакладніла дырэктар Коласаўскага музея ў Мінску Зінаіда Камароўская, быў выкананы адмыслова да гэтай падзеі загадчыцай кафедры дызайну Ташкенцкага архітэктурна-будаўнічага інстытута Марынай Барадзіной.

Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары