Свет1010

Як рускі дырэктар школы з Казані адстойвае ў судзе татарскую мову

Татарстан губляе ў апошнія месяцы тое нешматлікае, што адрознівала яго ад іншых расійскіх рэгіёнаў. У 2017 годзе Масква не падоўжыла з Казанню дагавор аб размежаванні паўнамоцтваў, які даваў Татарстану вядомую аўтаномію. У мясцовых школах у разгар навучальнага года адмянілі абавязковае выкладанне татарскай мовы. Раней яе выкладалі нароўні з рускай, цяпер пакінулі толькі факультатыўныя дзве гадзіны на тыдзень. Дырэктар адной з мясцовых школ змагаецца ў судзе за тое, каб запаволіць гэты працэс выцяснення татарскай мовы, паведамляе DW.

Павел Шмаков
Павел Шмакаў.

Павел Шмакаў, дырэктар школы-інтэрната для інтэлектуальна захопленых дзяцей «Сонца» з Казані, абурыўся хуткасцю прыняцця гэтага рашэння і парушэннямі, з якімі яно, на яго думку, прымалася і звярнуўся ў суд.

Уся гісторыя пачалася ў канцы ліпеня 2017 года, калі Пуцін сказаў, што нельга прымушаць людзей вывучаць няродную мову. Затым у пачатку кастрычніка ў школы раптоўна прыйшла папера з пракуратуры, там была праведзеная праверка, прааналізаваны навучальныя планы.

На школьных сходах, якія праводзіліся ў прысутнасці пракурораў, было загадана пачаць звальненні настаўнікаў татарскай. На працягу двух месяцаў дырэктараў абавязалі звольніць настаўнікаў. Пракуроры сталі дапытваць дзяцей, навошта ім патрэбна татарская, чаму яны вучаць яе.

Пуцін прасіў не прымушаць вучыць няродную мову. Аднак чамусьці англійская мова як была абавязковай для вывучэння ў Татарстане, так такой і засталася, а пацярпелі мовы карэнных народаў Расіі.

Павел Шмакаў лічыць, што такое рашэнне можа стварыць лішнюю напружанасць паміж татарамі і рускімі на роўным месцы:

«Я лічу, што на зямлі Татарстана — гэта адзінае месца, дзе ёсць радзіма татар — нейкую колькасць гадзін усе павінны вывучаць татарскую мову».

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

«Не разумею, чаго яны хочуць дамагчыся». Прэм'ер-міністр Даніі раскрытыкавала Фінляндыю і Нарвегію за званок Пуціну1

Maldzis набыў раннюю карціну Міхаіла Кікоіна. Карціна куплена на грошы Паўла Данэйкі і Івана Шылы4

«Гаспадар той кватэры таксама на вуліцу выбег — увесь абпалены быў». Падрабязнасці надзвычайнай сітуацыі на Алтайскай у Мінску1

Па «справе BYPOL» траіх беларусаў асудзілі на вялізарныя тэрміны18

Украінка абурылася, што ў салоне Варшавы яе пастрыгла расіянка. Высветлілася, што майстар — беларуска72

Прайшла першая тэлефонная размова з Пуціным магчымых еўрапейскіх прадстаўнікоў на мірных перамовах з Расіяй6

Лукашэнка: Час вяртацца да практыкі, калі Беларусь адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву21

Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых22

Лукашэнка расказаў, да каго з расіян падобныя беларусы14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць