Улада44

«Лукойл» заплаціць

МУС просіць усіх, хто з 25.12.2007 па 1.03.2008 запраўляў аўтамабілі бензінам А‑95 на АЗС ЗП «Лукойл‑Беларусь», з‑за чаго адбылася паломка паліўнай сістэмы аўтамабіля, зьвярнуцца ў пракуратуру.

Пракуратурай Мінскага раёна праводзіцца расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да службовых асоб замежнага прадпрыемства «ЛУКОЙЛ‑Беларусь», якія не прынялі належных мер па забеспячэнні правільнага прыёму, захоўвання і водпуску нафтапрадуктаў на адной з нафтабаз.

Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі, у выніку гэтага ў канцы снежня 2007 года — пачатку 2008 года пры прыёмцы нафтапрадуктаў было дапушчана змешванне бензіну А‑95 з дызельным палівам.

Устаноўлена, што няякасны бензін маркі А‑95 быў адпушчаны ў рэалізацыю праз сетку фірменных аўтазаправачных станцый ЗП «ЛУКОЙЛ‑Беларусь» у аб’ёме больш як 142,5 тоны на суму звыш 345 млн. рублёў, у тым ліку рэалізаваны грамадзянам. Выкарыстанне сурагату прывяло да паломкі паліўнай сістэмы аўтамабіляў і нанесла ўрон фізічным і юрыдычным асобам на суму больш як 23 млн. рублёў. Па крымінальнай справе ўжо праходзяць больш як 10 пацярпелых.

МУС просіць усіх, хто ў перыяд з 25 снежня 2007 года па 1 сакавіка 2008 года запраўляў аўтамабілі бензінам А‑95 на АЗС ЗП «ЛУКОЙЛ‑Беларусь», з‑за чаго адбылася паломка паліўнай сістэмы аўтамабіля (з пацвярджаючай дакументацыяй СТА), звярнуцца ў пракуратуру Мінскага раёна па тэлефоне 200‑13‑30 або ў галоўнае ўпраўленне па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС па тэлефонах 218‑73‑89, 229‑49‑14 для прыняцця рашэння па дадзенай крымінальнай справе і вырашэння пытання аб кампенсацыі маральнага і матэрыяльнага ўрону вінаватымі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Каментары4

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

Фэйсбук у Беларусі памірае, тыкток самы масавы, VK і «Аднакласнікі» стагнуюць, а трэдсы выбухова растуць4

Расійскі газавоз, падбіты ў Міжземным моры, пагражае экалагічнай катастрофай5

У Капыльскім раёне чатырохгадовы хлопчык загінуў, праваліўшыся ў каналізацыю

Ад вайны ЗША ў Іране выгады атрымлівае Кітай4

Z-блогер нечакана назваў Пуціна нелегітымным і заклікаў аддаць яго пад суд15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць