Viber, адзін з самых папулярных месенджараў у Расіі, не зможа выканаць патрабаванне ФСБ аб перадачы ключоў для дэшыфроўкі перапіскі: у кампаніі іх проста няма, паведамляе РБК.

Кампанія з беларускімі каранямі Viber Media S.a.r.I. ( «Дачка» японскай Rakuten), якая валодае аднайменным месенджарам, гатовая супрацоўнічаць з уладамі розных краін, але ключы для дэшыфроўкі паведамленняў прадастаўляць не будзе.
Кампанія не выканае патрабаванне, невыкананне якога ўжо абярнулася пагрозай блакавання для іншага папулярнага мессенджера — Telegram. У пачатку тыдня, 20 сакавіка, Раскамнагляд абавязаў кампанію Паўла Дурава Telegram Messenger LLP на працягу 15 дзён падаць ФСБ ключы для дэшыфроўкі паведамленняў карыстальнікаў. У выпадку адмовы Раскамнагляд праз суд можа заблакаваць Telegram.
Viber уваходзіць у лік самых папулярных у Расіі дадаткаў для зносін: у студзені 2018 года, па дадзеных Mediascope, штодзённая аўдыторыя месенджара ў гарадах з насельніцтвам ад 100 тысяч чалавек на дэсктопах і ў мабільных прыладах склала 9,4 млн чалавек. Для параўнання: у «Вконтакте» — 22,6 млн, WhatsApp — 12,2 млн, «Аднакласнікаў» — 7,4 млн, Facebook — 5 млн, Telegram — 2,5 млн.
-
Амерыканскія ўлады хочуць выпрабаваць на мяжы нябачны «цеплавы прамень», ад якога чалавеку здаецца, што ён гарыць
-
Нобелеўскі лаўрэат чакае з'яўлення штучнага інтэлекту чалавечага ўзроўню ўжо праз два-тры гады. Што зможа разумная тэхніка?
-
У РНР знайшлі крытычныя дзіркі. Пад пагрозай 70 працэнтаў сайтаў
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары