Свет3535

Расійскі сайт: Беларусь дапамагла Украіне адрадзіць авіяцыю

У расійскім выданні «Свободная пресса» выйшаў матэрыял «Бацька Лукашэнка падымае ўкраінскую баявую авіяцыю», у якім вайсковы эксперт Сяргей Ішчанка сцвярджае, што адраджэнне і аднаўленне ўкраінскай авіяцыі, якое адбываецца за апошнія гады, здарылася ў першую чаргу пры дапамозе афіцыйнага Мінска.

Расійскі аўтар піша, што Украіна пасля перамогі Рэвалюцыі годнасці імкліва аднавіла моц сваіх вайскова-паветраных сіл.

Ішчанка прыводзіць статыстыку, згодна з якой па пачатак 2014 года ва Украіне заставалася ўсяго 19 баяздольных цяжкіх знішчальнікаў Су-27 (яшчэ 36 былі на кансервацыі). А вось на май 2017 года баяздольных самалётаў гэтай мадэлі было ўжо 36, і гэта пры тым, што вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж Расіяй і Украінай было спынена, а сама Украіна не вырабляе неабходных для рамонту дэталей. Паведамляецца, што ў апошні раз дэталі для самалётаў Су-27 прыходзілі з Расіі ва Украіну ў 2008 годзе, таму аўтар робіць выснову, што без беларускай дапамогі тут не абышлося.

«Ніхто асабліва і не хавае, што менавіта быццам бы саюзны Расіі Мінск даўно ператварыўся ў галоўны перавалачны пункт для пастаўкі украінскім вайскоўцам усяго неабходнага ім з Расіі. Неабходнага, у першую чаргу, для працягу ўзброенай барацьбы за Данбас»,

— піша аўтар.

Таксама Ішчанка ўзгадвае словы Лукашэнкі да Парашэнкі яшчэ ў 2014 годзе:

— Пятро Аляксеевіч, трэба будзе ад Беларусі нешта — скажы, мы табе за суткі ўсё зробім, што ты папросіш. Усё, што прэзідэнт Украіны ні прасіў, публічна кажу, мы заўсёды ўсё рабілі. І так будзе надалей.

Аўтар сцвярджае, што адным з пунктаў судакранання Кіева і Мінска стаў «Аршанскі авіярамонтны завод», які на 57% належыць украінскай кампаніі «Мотор-Січ». Там вырабляецца верталёт Мі-8МСБ, дзе з украінскага толькі рухавік — усе іншыя дэталі вырабляюцца ў Беларусі з дапамогай расійскіх кампаній.

«Зразумела ж: калі беларусы мадэрнізуюць і рамантуюць казахстанскія ці інданэзійскія знішчальнікі, то без супрацоўніцтва з расійскімі прадпрыемствамі ім проста не абысціся. Пастаўкі ад нас саюзніку неабходных запчастак і абсталявання — што ж у гэтым такога? І сумесная праца, вядома, ідзе. А што з вырабленага ў Расіі і куды насамрэч ставяць прадпрымальныя браты-беларусы — хто ж з РФ такое праверыць на тэрыторыі суверэннай краіны?» — піша эксперт.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай2

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай

Усе навіны →
Усе навіны

З Польшчы выслалі беларуса, які п’яным кіраваў гарадскім аўтобусам5

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца10

У Кіеве адбылася перастрэлка паміж СБУ і вайскоўцамі ГУР. Ёсць параненыя17

У мінскім спальным раёне нанеслі на асфальт такую разметку, каб яе было немагчыма не заўважыць2

Маці знайшла ў сына і выкінула чужы вэйп. За гэта хлопчыка абстралялі з пнеўматыкі3

Прэзідэнт Літвы ішоў з крамы і захапіўся выступам беларускага вулічнага музыканта30

«Белавія» запускае код-шэрынг з расійскай Red Wings — рэйсы дзвюх кампаній можна будзе купіць адным білетам2

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай2

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць