Улада2020

«Нехта сядзе ў турму, а ўрад выганю»: Лукашэнка прапанаваў закрыць адстаючыя малакаперапрацоўчыя заводы

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка даручыў прааналізаваць усе малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы па трох крытэрыях.

Адпаведныя задачы ён паставіў сёння, наведваючы Тураўскі малочны камбінат у час рабочай паездкі ў Жыткавіцкі раён, піша БелТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гаспадаркі, якія займаюцца вытворчасцю малака, павінны накіроўваць сыравіну перш за ўсё на паспяховыя перапрацоўчыя прадпрыемствы. Такім чынам тыя будуць загружаны яшчэ больш, а значыць, дзяржбюджэт атрымае дадатковыя паступленні ў выглядзе падаткаў.

«Вось якая павінна быць палітыка, а не тое, што мы трымаемся за гэтыя заводы, якія працуюць горш, больш за дваццаць гадоў наўноўшай гісторыі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён даручыў прааналізаваць усе малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы па трох крытэрыях: якую зарплату яны плацяць работнікам, па якім кошце закупляюць сыравіну і якія плацяць адлічэнні ў бюджэт. Адстаючыя вытворчасці трэба або закрыць, або мадэрнізаваць, каб яны давалі глыбокую перапрацоўку прадукцыі.

Было адзначана, што Тураўскі малочны камбінат з'яўляецца даволі паспяховым прадпрыемствам. Аднак сюды не заўсёды накіроўваецца сыравіна з рэгіянальных гаспадарак. Гэта тлумачыцца тым, што прадпрыемства нясе вялікую крэдытную нагрузку, таму плаціць падатак на прыбытак па меншым тарыфе. Мясцовым уладам выгадней пастаўляць сыравіну на вытворчасці, для якіх устаноўлена больш высокая падатковая стаўка.

«Я не гатовы рабіць нейкія высновы. Але вы палічыце і мне далажыце: калі нехта губіць сыравіну на дрэнных перапрацоўчых прадпрыемствах, сядзе ў турму, а ўрад выганю», — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары20

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»5

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал20

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму13

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

Дзяржабвінаваўца па справе Андрэя Пачобута стаў суддзёй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»5

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць