Культура2727

«Гэтая краіна валодае магічнымі сіламі!» Нямецкі журналіст прызнаўся ў каханні да Беларусі на старонках берлінскага часопіса

Калі я ўпершыню паехаў у Беларусь у 1994 годзе, бацькі пазіралі на мяне як на вар’ята. Ім было б больш даспадобы, каб я, як усе нармальныя людзі, скіраваўся на Коста Браву ці Лазурны Бераг. Маіх бацькоў у першую чаргу пужала тое, што яны анічога не чулі пра гэтую дзяржаву — Беларусь ці Вайсруслянд, як кажуць у нас дагэтуль. Што гэта за край такі? І дзе ён увогуле знаходзіцца? Інтэрнэт тады яшчэ хадзіў у дзіцячых штоніках і выдаваў вобмаль інфармацыі. Кнігі пра Беларусь? Старонка не знойдзена. Артыкулы пра Беларусь? Жадаем поспехаў.

Але мне было даспадобы адкрываць краіну, пра якую ніхто нічагусенькі не ведаў. Я здаваўся сабе Джэймсам Кукам ХХ стагоддзя. Тут я навучыўся піць самагон так, каб не зваліцца пад стол, даведаўся, што тутэйшыя балотныя абшары поўняцца містычнымі істотамі, а таксама навучыўся казаць «я кахаю цябе» па-беларуску: Ja kahaju zjabe.

Беларуская мова — глыбока паэтычная ды казачная. Што выклікае неймавернае здзіўленне, калі ўзгадваеш пра ўсё тое гора, якое выпала на долю гэтага краю.

Цягам стагоддзяў сваёй гісторыі, якая надзяліла беларусаў уласнай дзяржавай толькі пасля скону Савецкага Саюзу, Беларусь неаднаразова была ператвораная ў пустэльню, яе насельніцтва высякалі пад корань і прыгняталі.

За гэтыя гады я зразумеў, як цесна звязаная Беларусь з рэштай Еўропы — праз такія духоўныя плыні, як Адраджэнне, праз Магдэбургскае права, а таксама праз катастрофы ХХ стагоддзя: Халакост, дыктатуру, тэрор. Гэтае месца пасуе для таго, каб спасцігаць еўрапейскія культурныя зрухі. Хто б мог падумаць, што Адам Міцкевіч, слынны польскі паэт, быў таксама і беларусам, што першы прэзідэнт Ізраілю Хаім Вайцман, а таксама Марк Шагал паходзяць з Беларусі.

Адпачынак у Беларусі падобны да вакацыяў у федэральнай зямлі Брандэнбург — хіба што тут яшчэ лепей.

Найцудоўнейшыя азёры, інфраструктура — у больш прыстойным стане, чым прынята лічыць, ландшафт не выглядае прылізаным пад грабеньчык — і акурат гэта сімпатычна. Людзі: вясковыя, але сяброўскія. Іх схільнасць да пафасу з’яўляецца бунтам супраць супярэчнасцяў, з якімі даводзіцца жыць.

Калі самалёт вынырвае з аблокаў ля Мінску і адкрываецца від на мора стромкіх соснаў, я адчуваю, што трапляю ў іншы свет, які даўно зрабіўся часткай майго жыцця. Краіна, якую завуць Беларусь, проста-такі валодае магічнымі сіламі.

Доказ: мой цесць мае дом на беразе Нёмана. Вуліца, на якой стаіць хацінка, называецца Наднёманскай. Там я спраўляў вяселле са сваёй жонкай. Мой дзед, які жыў у Штольбергу ля Аахену, меў дом на вуліцы, якую перад вайной называлі Мемель-штрасэ — Нёманская ў перакладзе. Нёман — гэта беларуская назва Мемеля. Для беларусаў Нёман — бацька. Бадай, для нас, еўрапейцаў, таксама.

Каментары27

Цяпер чытаюць

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова1

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Усе навіны →
Усе навіны

У Нясвіжскім замку прадаюць сувенір за $2,8 тысячы1

Чыноўнікі налічылі, што за мяжой жыве больш за 3,5 мільёна беларусаў16

Расійскі вайсковы верталёт зранку без наступстваў заляцеў у паветраную прастору Польшчы13

У Камянецкім раёне жанчына знайшла жалязяку ў мясцовым хлебе1

У Францыі затрымалі фуру з буйным грузам «вясёлага газу». За рулём быў беларус

У Гродне каля Фарнага касцёла запусцілі праекцыйны пешаходны пераход ФОТЫ2

Стала вядома, як цяпер будуць выдаваць італьянскія візы10

Жыхары Бараўлян масава шукаюць у лесе драўляныя фігуркі. Што за яны?3

Ціханоўская: Цяпер не час гандляваць з дыктатарамі33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова1

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць