Грамадства33

Два гады таму забілі Паўла Шарамета

20 ліпеня 2016 года ў Кіеве загінуў вядомы беларускі, расійскі і ўкраінскі журналіст Павел Шарамет. Прафесійная супольнасць страціла выбітнога, адважнага калегу. Сябры і родныя — блізкага чалавека. Следства па справе за гэты час практычна не прасунулася — не названыя падазраваныя, няма ні абвінавачаных.

Аўтамабіль, у якім Павел ехаў на працу, выбухнуў на скрыжаванні цэнтральных вуліц Кіева. Выратаваць Паўла было немагчыма — атрыманыя траўмы былі не сумяшчальныя з жыццём. Паліцыя паведаміла, што пад аўтамабіль была закладзеная выбухоўка магутнасцю да 600 грамаў у тратылавым эквіваленце, якая кіравалася дыстанцыйна.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка патрабаваў ад сілавікоў справаздачы аб ходзе расследавання.

Следчыя высветлілі, што бомбу заклалі пад машыну мужчына і жанчына. Яны трапілі на відэа з камер назірання. За дапамогу ў пошуку паліцыя Кіева, а таксама былы мэр сталіцы аб'явілі ўзнагароджанне. Але следства і дагэтуль практычна не прасунулася — не названыя падазраваныя, няма ні абвінавачаных.

Намеснік начальніка ўпраўлення Галоўнага следчага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі Украіны Аляксандр Коўтун заяўляў, што падчас расследавання забойства журналіста Паўла Шарамета дапытаныя больш за тры тысячы сведкаў, аднак падазраваныя дагэтуль не ўстаноўлены.

У гадавіну забойства Паўла Шарамета сваякі і калегі наведаюць магілу журналіста на Паўночных могілках пад Мінскам а 12-й гадзіне.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі6

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

QR-код у аўтобусе не працаваў, а кандуктарка выгнала пасажыраў, якія не мелі наяўных. Ці мае яна рацыю?3

На фоне росту цэн на каштоўныя металы беларусы часцей сталі здаваць срэбра ў ламбарды1

У Францыі з музея скралі 150‑кілаграмовую вокладку работы Сальвадора Далі

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам18

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара18

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

У Дзяржынску з-пад кранаў цячэ чорт ведае што6

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі6

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць