Грамадства1414

Немцы пабудуюць у Мёрах кардыяцэнтр. Беларусаў будуць лячыць бясплатна, а замежнікаў — за грошы

У Мёрах збіраюцца пабудаваць міжраённы медыцынскі цэнтр з нямецкімі інвестыцыямі і тэхналогіямі. Гаворка пра гэта ішла падчас наведвання Аляксандрам Лукашэнкам Мёрскай цэнтральнай раённай бальніцы, перадае БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся там з беларускім бізнэсменам Аляксеем Кавалёнкам, дзякуючы якому ў горадзе пачалі ўзводзіць унікальны прамысловы аб'ект з прыцягненнем нямецкіх інвестыцый і па нямецкіх тэхналогіях — Мёрскі металапракатны завод.

Прадпрымальнік прапанаваў пабудаваць у Мёрах падобным чынам яшчэ адзін аб'ект — высокатэхналагічны кардыялагічны цэнтр па нямецкіх стандартах. Ён будзе створаны для аказання экстранай і планавай спецыялізаванай дапамогі насельніцтву бліжэйшых раёнаў і экспарту медыцынскіх паслуг замежным грамадзянам.

«З бюджэту на будаўніцтва нічога не трэба, усё будзе пабудавана замежным партнёрам, кіраванне будзе замежнае. Такіх няма ні ў нас, ні ў Расіі, ні ў Казахстане», — адзначыў Аляксей Кавалёнак.

Аляксандр Лукашэнка адказаў, што вывучыў гэты праект. «Калі мы будзем у цябе лячыць людзей, якія не могуць заплаціць, мы за іх будзем плаціць», — сказаў Лукашэнка. Разам з тым ён падкрэсліў, што цэны павінны быць узважанымі. «Калі мы будзем бачыць, што нам гэта прапануюць для таго, каб зарабіць вялікія грошы (не думаю, што гэта так), мы адмовімся ад паслуг, таму што ў нас хапае, дзе лячыць людзей», — сказаў ён.

Праектыроўшчыкам і пастаўшчыком абсталявання, калі рашэнне аб будаўніцтве медцэнтра будзе прынята, стане нямецкая кампанія KBV GmbH & Co. KG з больш як 40-гадовым вопытам працы ў сферы аховы здароўя. Плануецца, што інвестыцыі складуць амаль 77 мільёнаў еўра.

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй1

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх шматпавярховіках пачалі ўключаць ацяпленне3

Крэмль заявіў, што не абмяркоўвае з ЗША вызваленне палітвязняў

Палітзняволенага Вадзіма Здаравеннава асудзілі па другой крымінальнай справе

У Бераставіцы навучэнцаў пасялілі ў непрыдатным для жыцця інтэрнаце

Сталі вядомыя абставіны падрыву дарогі каля манумента «Тры сястры» на мяжы Беларусі, Расіі і Украіны ў 2023 годзе3

Паведамленні, што ў кабіне пілотаў на борце з Дубая ў Тэль-Авіў пабіліся расіянін і ўкраінец, аказаліся фэйкам4

Беларусь выдала ЗША амерыканскага бухгалтара, які амаль 10 гадоў хаваўся ў Расіі ад падатковай справы7

Знойдзена самая няўдалая кур’ерка тэлефонных махляроў: з ламбарда выгналі, картку заблакавалі, а міліцыянеры затрымалі

«Як я без цябе?» Зміцер Дашкевіч напісаў дзве кнігі пра перажытае і перадуманае ў калоніі. Абвешчаны збор грошай на выданне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй1

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць