Юрый Зісер на сваёй старонцы ў фэйсбуку выказаўся з нагоды затрымання рэдактараў Tut.by і БелаПАН і ператрусаў у рэдакцыях.
Заснавальнік Tut.by піша, што на працягу дня з офіса канфіскавалі дзясятак сістэмных блокаў журналістаў (не толькі затрыманых). Цяпер запампоўваюць з офісных сервераў усю ўнутраную інфармацыю кампаніі, у тым ліку карэспандэнцкую пошту, партал, бухгалтэрыю.
«З раніцы палітыка не была прыкметная. Аднак да канца дня падзея атрымала такія касмічныя маштабы адлюстравання ў розных дзяржаўных СМІ, зусім неадпаведныя сутнасці справы, што палітычная подбіўка стала відавочнай»,
— піша заснавальнік Tut.by.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары