Грамадства1212

На сакрэтнай прэ-паці А-Fest мінчукоў пачаставалі хот-догамі з цялячымі мазгамі ФОТЫ

7 жніўня на вуліцах Мінска прайшла эксклюзіўная прэ-паці шматтысячнага фестывалю A-Fest. Вечарына была ў поп-ап фармаце і за адзін вечар з'явілася адразу ў трох лакацыях горада. Адрасы, па якіх прайшла вечарына, арганізатары раскрылі толькі падчас яе пачатку, роўна а 18-й. Нягледзячы на гэта, за тры гадзіны прэ-паці наведалі дзве сотні гасцей. Знайсці яе можна было па чырвоным фудтраку Акадэміі фудхантараў A-Fest.

У 2016 годзе «Аліварыя» правяла ў Лошыцкім парку першы A-Fest і прывезла з ім у Беларусь традыцыі еўрапейскага адпачынку: ад хэдлайнераў з Вялікабрытаніі, Францыі, Латвіі да вялізнага фудкорта з вулічнай ежай. У Беларусі сёння стрыт-фуд стаў такім жа папулярным, як і ў астатняй Еўропе. Таму «Аліварыя» разам з Акадэміяй фудхантараў A-Fest вырашылі пазнаёміць беларусаў з культурай стрыт-фуду, вулічнымі тусоўкамі і правяла эксклюзіўную прэ-паці фестывалю.

Лакацыі, у якіх прайшла вечарынка, трымалі ў сакрэце да самага пачатку. Роўна а 18-й гадзіне галоўны фудхантар краіны Koko.by назваў іх у сваім Instargam. Пасля гэтага ў першым пункце каля лаўнж-бара «Мама Стыфлера» на тусовачнай Зыбіцкай усяго за 10 хвілін з'явілася чарга з сотні гасцей. Пасля гэтага прэ-паці з'явілася каля арт-прасторы ОК16 і гастрапаба Beef and Beer.

У кожнай «сакрэтнай» лакацыі стрыт-кухары і тры студэнты Акадэміі фудхантараў A-Fest частавалі выпадковых гасцей хот-догамім і півам ад «Аліварыі». Гастранамічным хітом вечара сталі не класічныя сасіскі, а прыгатаваныя з цялячых мазгоў. Падчас дэгустацыі такога экзатычнага стрыт-фуду госці выпрабоўвалі свае сілы ў фудхантынгу і рабілі агляды на ежу ў сваіх сацыяльных сетках. Знайсці пасты мінчан можна па хэштэгу #афэст2018.

«Фудкорт на фестывалі займае такое ж важнае месца, як музыка і іншыя забавы. Для А-Fest 2018 мы яго ўдасканалілі. Напрыклад, глядзець выступы артыстаў можна будзе не толькі са сцэны, але і з трохметровага экрана, які размесціцца побач з рэстаранамі. Акрамя гэтага, мы ўжо пачалі знаёміць беларусаў з меню фестывалю праз Акадэмію фудхантараў A-Fest, — распавядае Тарас Мацыпура, намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу піваварнай кампаніі «Аліварыя» і арганізатар A-Fest. — Студэнты ўжо зрабілі агляды на стрыт-сэты ўдзельнікаў Food-A-Fest, якія з'явяцца і на самім фестывалі. А госці нашай прэ-паці змаглі першымі «затэсціць» незвычайны фудкорт еўрапейскага фестывалю піва і ежы A-Fest».

Падчас трохгадзіннай вечарынкі госці танцавалі пад хіты хэдлайнераў фестывалю: брытанкі Сафі Эліс-Бэкстар, француза Яна Дэсталя (экс-Modjo) і беларускага гурта «Без Білета». Пачуць выступ гэтых артыстаў ужывую і атрымаць асалоду ад еўрапейскага ўзроўню адпачынку мінчане і госці сталіцы змогуць ужо 11 жніўня ў Лошыцкім парку на A-Fest. Уваход вольны, а дзеці да 18 гадоў змогуць прайсці ў суправаджэнні бацькоў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу3

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс13

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу3

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць