Усяго патроху33

Сядзіба ў Падароску

Слаўнае сваёй гісторыяй мястэчка знаходзіцца на шляху з Горадні ў Берасьце. Фотарэпартаж.

Сядзібу ў Падароску немагчыма не заўважыць, кіруючыся з Горадні ў Берасьце, ці наадварот. У залежнасьці ад таго, адкуль ляжыць ваш шлях, першым на вочы вам патрапіць або велічны парк, аточаны старой цаглянай агароджай, у якім хаваецца камяніца з калёнамі, або саджалка, якую дзеляць між сабой лебедзі, качкі ды гусі.

Каля брамы, што некалі была аркаю, сустракаю мясцовых бабуль. «Яшчэ адны прыехалі, а тут глядзець няма на што — усё парасьцягвалі» — кажуць тыя ды сыходзяць, пабачыўшы фотаапарат.

Сядзіба Бохвіцаў сёньня пустуе. У 2004 годзе адсюль зьехала праўленьне мясцовага СВК. Вокны шыкоўнага некалі будынку схаваныя лістамі шыфэру, падлога ў калідорах ды пакоях закіданая сьмецьцем. Пустая тара стаіць на падваконьні флігелю, што зарос быльлём. Функцыянуе толькі адзін з ацалелых будынкаў — у ім месьціцца мясцовы пост МНС.

Адна зь першых згадак пра Падароск адносіцца да 1522 году, калі ў пераліку касьцёлаў Віленскай каталіцкай япархіі быў названы Падароскі касьцёл. Па адной з вэрсій назва мястэчка ўзьнікла пасьля таго, як па гэтым шляху, пасыпаным пялёсткамі ружаў, правезьлі крыштальную труну памерлай у Іерусаліме паненкі Бохвіц. У 1660 годзе Падароск атрымаў Магдэбурскае права.

Першымі гаспадарамі мястэчка былі Клочкі. Потым яно перайшло да Дольскіх. У розныя часы тут валадарылі Сцыпіё дэль Кампа, выхадцы зь Італіі, за імі Грыбоўскія, Чачоты. У 1854 годзе маёнтак у Падароску набыў сын вядомага філёзафа Фларыяна Бохвіца, Раман. Ён і перабудаваў сядзібны дом у стылі позьняга клясыцызму ў 1854-1856 гг. Пры ім быў пабудаваны сьпіртзавод, вадзяны млын (не захаваўся), сукнавальня (захаваўся фундамэнт) і шмат іншага.

Большасьць старых беларускіх сядзібаў трымаліся датуль, пакуль у іх быў хоць нейкі ўласьнік — школа, лякарня, праўленьне калгасу, кажа старшыня Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Зьехала праўленьне калгасу з былога панскага маёнтку ў Падароску, і ён пачаў занепадаць. А між іншым, гэта адна з важнейшых кропак пэрспэктыўнага турыстычнага і краязнаўчага маршруту — побач Краскі, у якіх месьціцца сядзіба Сегліцаў, Ружаны, Косава. Ружанскі ды косаўскі палацы дачакаліся нарэшце ўвагі з боку рэстаўратараў, а палацык у Красках знайшоў гаспадара. Застаецца спадзявацца, што прычакае свайго і Падароск.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны12

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны12

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць