Грамадства202202

Кіраўнік Навукова-даследчага інстытута Узброеных сіл Беларусі выказаў захапленне Іванам Жахлівым і назваў Айчынай Расію ЦЫТАТЫ 

У Расіі ёсць выданне «Ваенна-прамысловы кур'ер», якое асвятляе тэмы згодна са сваім профілем, замацаваным у назве. 

20 жніўня ў гэтай газеце з'явіўся артыкул Алега Любочкі — палкоўніка беларускага войска, начальніка Навукова-даследчага інстытута Узброеных сіл Беларусі.

Аўтарскі загаловак матэрыяла: «Ваенная дактрына Івана Жахлівага», рэдактарскі загаловак — «Місія Расіі — стратэгічнае стрымліванне». 

І гэты артыкул сапраўды ўражвае! Цікавы факт: слова «русский» у тэксце сустракаецца 35 разоў, «Россия» — 11, «Беларусь» — не згадваецца ні разу (адзін раз — «Белоруссія»). 

Начальнік беларускай ваеннай навуковай думкі выказвае захапленне Іванам Жахлівым і Аляксандрам Суворавым, у нейкі момант нават называе Расію «Айчынай». 

Прыводзім вытрымкі з артыкула Любочкі: 

«У гады Вялікай Айчыннай на нашых харугвах зноў заблішчэлі імёны рускіх палкаводцаў — дзякуючы ордэнам Суворава, Кутузава, Аляксандра Неўскага. А ў 1943-м Сталін вярнуў «царскія» пагоны, што азначала ўсведамленне таго самага «шляху да сябе».

«Большасць войн Расіі былі абарончымі, а калі і наступальнымі, то гістарычна прагрэсіўнымі. Расія не толькі абараняла сябе, але і ажыццяўляла вызваленчую місію ў дачыненні да іншых краін».

«Натаўская авіяцыя бамбіла Югаславію, толькі цяпер удзельнікамі карнай акцыі разам з англасаксамі былі і немцы, і іншыя «прымкнёныя». Як кажуць, «на манежы ўсё тыя ж», і нам яны зусім не саюзнікі».

«У Расіі была, па-завядзёнцы, адна з лепшых у свеце вайсковая арганізацыя, моцнае войска і флот. Расія дала свету нямала вялікіх палкаводцаў. Рускія салдаты вядомыя як адныя з найлепшых. Менавіта з ваеннай гісторыяй звязаныя найлепшыя традыцыі Расіі. Народная памяць клапатліва захоўвае ўсё, што звязана з абаронай родных ачагоў і святынь, лепшыя рысы душы рускага чалавека — патрыятызм, вернасць народу, гонар і годнасць, а як вынік — ваенная слава Айчызны».

«Ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз надзвычай важна захаваць спадчыннасць рускай ваеннай школы не фармальна, а па сутнасці менавіта яе светапоглядных і метадалагічных пачаткаў. У гэтым мне бачыцца філасофская місія ваеннай навукі».

«Не надаецца патрэбнай увагі і Івану IV Васільевічу (Івану Жахліваму) з гледзішча фармавання рускай нацыянальнай ваеннай школы, не адзначаецца яго роля як «бацькі» першага на Русі рэгулярнага войска — усе лаўры чамусьці прынята аддаваць выключна Пятру І. Звернем увагу на тое, што пры першым рускім цары Руская дзяржава здабыла адно з наймацнейшых войскаў, хутка развівалася ваеннае майстэрства.

«Адзіная абарончая прастора разумее адзіную гісторыка-філасофскую інтэрпрэтацыю стратэгічных падмуркаў сумеснай палітыкі. Сімвалічным падмуркам такой інтэрпрэтацыі з’яўляюцца велічныя дзеянні нашых вялікіх палкаводцаў, такіх як Аляксандр Сувораў. […] Нацыянальная ваенная школа — гэта і ёсць усвядомленае ажыццяўленне нестрыманай «сувораўскай плыні», адаптаваць якую да зменлівых абставін паклікана ваенная навука».

— […] Такая фармулёўка мусіць сінтэзаваць цывілізацыйны код будаўніцтва дзяржавы і трыадзіную функцыю, якая выконваецца ўзброенымі сіламі і начальнікам Генштаба УС — першым намеснікам міністра абароны Беларусі генерал-маёрам Алегам Белаконевым […]. 

 ***

Любочка Алег Мікалаевіч, кандыдат ваенных навук, узначальвае навукова-даследчы Інстытут узброеных сіл з канца 2014 года. Скончыў Ташкенцкую вышэйшую танкавую вучэльню ў 1989 годзе, пасля праходзіў службу ў Паўночна-Каўказскай ваеннай акрузе. З 1992-га — ва Узброеных сілах Беларусі, у 2000-м годзе скончыў камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі, у 2008-м — факультэт Генштаба Ваеннай акадэміі Беларусі. З 2000-га году працуе на навуковых пасадах. 

Таксама лічыцца адным з прызнаных экспертаў у кіналогіі.

З'яўляецца рэдактарам часопіса Міністэрства абароны «Навука і ваенная бяспека». 

Каментары202

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць