25 жніўня маршрутка ў Віцебску наехала на 75-гадовую пенсіянерку, якая ўпала пад колы, паведамляе БелТА.
Жанчына страціла раўнавагу і звалілася з прыпынку пад задняе правае кола маршрутнага таксі. Кіроўца не заўважыў гэтага і наехаў на жанчыну. У выніку ДТЗ яна атрымала цялесныя пашкоджанні, пенсіянерку шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.
Каментары