Здарэнне адбылося ў Радашковічах, што ў Маладзечанскім раёне, у ноч на 10 лістапада, піша kraj.by.

А 3-й ночы невядомы скраў аўтамабіль МАЗ, што належыць фермерскай гаспадарцы. Грузавік стаяў паблізу дома па вуліцы Савецкай.
Злачынца разбіў каменем шкло аўтамабіля, адкрыў машыну і завёў. Аднак, пачаўшы рух, не ўключыў святло, ускочыў на бардзюр і захрас у брудзе. Яму ўдалося праехаць на скрадзеным МАЗе каля 150 метраў.
Міліцыя шукае відавочцаў злачынства.
Каментары