Грамадства4848

«Мы паважаем сваіх герояў, але іх не купляюць». Рамеснікі распавялі, чаму ў цэнтры Гродна прадаюць партрэты Пуціна

На гродзенскай «пешаходцы» чаго толькі не прадаюць: ад сувенірных чарапоў ручной працы да партрэтаў вядомых футбалістаў і палітыкаў. Сярод апошніх аказаўся і партрэт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Hrodna.life даведаўся, чаму рамеснікі прадаюць выявы замежных палітыкаў, а пра сваіх выдатных дзеячаў забываюць.

Партрэт Пуціна прадаюць усяго за 10 рублёў. Побач з ім — славутасці Гродна і партрэт футбаліста Крышціяну Раналду. Аўтар работ кажа, што карціны з сусветнымі знакамітасцямі разыходзяцца добра.

«Так, Пуцін ніякага дачынення да нашага горада не мае, але я ташчуся ад яго, вось і малюю. Яго партрэты людзі купляюць. Вы ведаеце, што гэта, калі карціны возіш цэлы год, а іх ніхто не купляе? У нас свае героі і добрае мастацтва, але гэта тут нікому не трэба, а карціну з Пуціным ці Раналду купляюць турысты. Найлепшы турыст у Гродне — рускі, гэтым усё сказана. Менавіта госці з Расіі больш за ўсё ў нас бяруць», — распавядае аўтар работ.

Да дыялогу мастака з журналістам вырашыў далучыцца яшчэ адзін рамеснік. Карціны з Пуціным ён не прадае, але кажа пра праблему, з якой сутыкаецца штодня на пешаходнай вуліцы.

«Мы паважаем Баторыя, які звязвае нас з Літвой і Польшчай, але турысты з гэтых краін трасуцца за кожную капейку. Яны не купляюць такія карціны, наогул нічога не бяруць. За нейкі магніт, які каштуе 1,5 рубля, яны просяць зніжку. Ну як так можна? А партрэты нашых каралёў і князёў даводзіцца вазіць гадамі, але іх ніхто не купляе, нават мясцовыя. Каму гэта трэба?

Партрэты Пуціна гэта не наша жаданне, быццам мы хочам яго папулярызаваць, проста мы вымушаныя гэта рабіць, на гэта ёсць попыт і нам таксама трэба неяк жыць. Сумна, але сёння такія рэаліі. І як бы мы да Пуціна ні ставіліся, ён ужо ўпісаў сваё імя ў гісторыю. Усё роўна, любіць яго хто-небудзь ці не, гэта сусветная і гістарычная асоба».

"Мы паважаем сваіх герояў, але іх не купляюць". Рамеснікі распавялі чаму ў цэнтры Гродна прадаюць партрэты Пуціна

Рамеснікі кажуць, што прадаваць партрэты сусветных асоб сёння эканамічна больш выгадна, чым партрэты вядомых дзеячаў беларускай гісторыі. За адзін партрэт Пуціна яны просяць усяго 10 рублёў.

«У першую чаргу не мы павінны пачынаць прасоўваць сваё, а наша дзяржава, — дадае рамеснік. — Калі сваіх герояў, такіх як Давыд Гарадзенскі, Вітаўт, Баторый, той жа Быкаў, па мясцовым тэлебачанні і радыё не круцяць, то нам адным не пад сілу гэта рабіць. У нас ёсць свая гісторыя і нацыянальныя сімвалы, але іх пакуль не паважаюць на дзяржаўным узроўні. Мне здаецца, хутка прыйдзе час, калі мы вернем свае сімвалы і герояў, але пакуль павінны чакаць і неяк выжываць».

Каментары48

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў7

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь і Расія дамовіліся па 107 са 110 пунктаў плана збліжэння на наступныя тры гады. Але самы важны падвіс15

«Рызыкаваць самалётам не хацелася». Чаму беларусы плацяць амаль 200 еўра за выбар даты перасячэння мяжы1

Трамп прапанаваў перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»44

У Інданезіі новы падвесны мост перакуліўся падчас урачыстага адкрыцця. Людзі ўпалі з вышыні1

«З паднятым кузавам працягнуў рух». У Рэчыцкім раёне грузавік пашкодзіў пуцеправод пры дзіўных абставінах

У мінскім Уруччы перакуліўся фургон з дынямі ФОТАФАКТ1

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў7

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць